Упершыню ў гісторыі беларускага футболу футбольны матч сярод мужчын судзіла жаночая брыгада. У стартавым туры чэмпіянату Беларусі сярод камандаў другой лігі (Д3) «Івацэвічы» і «Горкі» на поле выйшлі Вольга Цярэшка, Алена Карась і Анастасія Данчанка.
З усяго судзейскага корпусу матчы мужчынскіх футбольных камандаў могуць абслугоўваць толькі гэтыя тры дзяўчыны.
Свабода распытала ў іх пра сэксізм у футболе і рэакцыю мужчын.