У пошце Свабоды ўсё больш допісаў на тэму прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі гэтай восеньню.
Чым бліжэй пачатак выбарчай кампаніі, тым больш у пошце Свабоды лістоў пра тое, якой яна будзе/
Сёлета ўвосень у Беларусі павінны адбыцца чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Многія нашы слухачы сталага веку моцна зьдзіўлены і ўстрывожаны тым, што, нягледзячы на хуткі пачатак выбарчай кампаніі, улада ніводнага разу за пяць месяцаў не падвысіла пэнсіі.
У пошце некалькіх мінулых тыдняў шмат допісаў на тэму памяці пра Другую сусьветную вайну. Слухачы прыходзяць да супярэчлівых высноў адносна таго, ці такім чынам варта ўшаноўваць падобныя юбілеі.
Вызваліўшыся ад дыктату Масквы, усходнеэўрапейскія краіны хутка пазбавіліся ад той ідэалягічнай спадчыны. Цяпер дайшла чарга і да бліжэйшых суседзяў Расеі — у прыватнасьці, да Ўкраіны.
Тэма, якая вось ужо больш як год нязьменна прысутнічае ў пошце Свабоды, — драматычныя падзеі ва Ўкраіне, зьвязаныя з расейскай анэксіяй Крыму і наступным збройным канфліктам на паўднёвым усходзе, у Данбасе.
Празь некалькі месяцаў у Беларусі павінна распачацца прэзыдэнцкая кампанія. Хоць вонкава на вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак гэта ніяк не заўважна, усё ж некаторыя палітычныя падзеі пра набліжэньне выбараў сьведчаць.
Ці лепш жылося пэнсіянэрам за савецкім часам? Чаму Белстат ня хваліцца даходамі пэнсіянэраў? Агляд лістоў на Свабоду.
Улады часта і ахвотна называюць тую дзяржаўную мадэль, якую яны стварылі, — сацыяльна арыентаванай. Аднак, мяркуючы па пошце Свабоды, значная частка беларускіх грамадзянаў мае вялікі сумнеў у слушнасьці гэтых сьцьвярджэньняў.
Адзіным шырокадаступным спосабам змаганьня за свае правы для многіх беларускіх грамадзянаў застаюцца звароты ў розныя ўстановы і скаргі ды просьбы, адрасаваныя высокім начальнікам.
Мэдычнае абслугоўваньне ў Беларусі нібыта агульнадаступнае і бясплатнае, але насамрэч яно вельмі дорага абыходзіцца людзям. І размова тут ня толькі і ня столькі пра грошы, колькі — пра змарнаваныя ў шматлікіх чэргах нэрвы і час. Прынамсі, пра гэта сьведчаць многія допісы на Свабоду.
Тэма, якая на працягу больш як года нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — драматычныя падзеі на паўднёвым усходзе Ўкраіны, вострае супрацьстаяньне паміж Масквой і Кіевам, у арбіту якога міжволі аказалася ўцягнутай і Беларусь.
Зь якіх крыніцаў жыхары беларускай вёскі атрымліваюць інфармацыю пра падзеі ў сваёй мясцовасьці? Мясцовыя мэдыі ў рэгіёнах нібыта існуюць — гэта найперш раённыя газэты і рэгіянальнае радыё. Але ці давяраюць ім людзі?
Для сёньняшняй размовы я выбраў некалькі допісаў, аўтары якіх распавядаюць пра рэаліі сёньняшняга беларускага жыцьця — заробкі, пэнсіі, узаемадачыненьні з працадаўцамі. Усё гэта апошнім часам у Беларусі вельмі істотна і хутка мяняецца і выклікае адпаведную грамадзкую рэакцыю.
На працягу апошніх некалькіх месяцаў у эканоміцы Беларусі адбываюцца істотныя зьмены — большасьць людзей адчувае гэта на ўласных кішэнях. Тэма наступстваў вострага эканамічнага крызісу стала адной з галоўных у пошце Свабоды.
Эфір 22 лютага 2015 году
Тэма, якая часта гучыць у пошце Свабоды, — лёс беларускай вёскі. Звычайна ўлада ставіць сабе ў заслугу тое, што захавала калгасную сыстэму і працягвае яе шчодра фінансаваць. Але як гэта адбіваецца на рэаліях вясковага жыцьця?
Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111». Эфір 08 лютага 2015 году
Тэма, якая часьцей за іншыя гучыць у пошты Свабоды ў першыя тыдні новага году, — стан беларускай эканомікі, востры фінансавы крызіс наступствы якога адчуваюць беларусы на ўласных кішэнях.
Пошта першых двух тыдняў новага 2015-га году запоўненая ня толькі сьвяточнымі віншаваньнямі ды пажаданьнямі, але і лістамі трывожнымі, зь непакоем за лёс краіны, з роздумам пра тое, што адбываецца ў эканоміцы.
Загрузіць яшчэ