Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вянок памяці: Зьміцер Сідаровіч


Зьміцер Сідаровіч
Зьміцер Сідаровіч

17 траўня раптоўна пайшоў з жыцьця знаны беларускі музыка, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх праектаў Зьміцер Сідаровіч. Яму было сорак восем гадоў.

Ён быў чалавекам, у якім арганічна спалучыліся два супрацьлеглыя сьветы — рацыянальны і эмацыйны. Атрымаўшы дыплём менскага політэхнічнага інстытуту і абараніўшы дысэртацыю, ён да апошняга працаваў па спэцыяльнасьці. І да апошняга не пакідаў музыкі, ладзячы ўсё новыя і новыя праекты. Захапленьнем нядаўняга часу было адраджэньне народнай застольнай музыкі. Калі ў мінулы суботні вечар ён не прыехаў на адну такую імпрэзу, то арганізатары папрасілі замяніць яго дудара Алеся Лася. Гралася яму вясёлая музыка зусім ня весела.

«Нейкае было трывожнае пачуцьцё, што штосьці ня так. А на наступны дзень я даведаўся, што здарылася бяда».

Некалькі гадоў таму спадар Сідаровіч распачаў у менскай кавярні «Жар-птушка» вечарыны народных танцаў, на якія зьбіралася да сотні ахвочых. Распавядае кіраўнік гурту «На таку» Аляксей Крукоўскі:

«Для нішчымніцы нашай сумнай менскай пяцігадовай даўніны гэта было сапраўды нешта. Ён умеў надзвычай моцна прывабліваць людзей, і многія з тых, хто хадзіў у „Жар-птушку“ пасьля таго, як Зьміцер пакінуў яе, гаварылі, што не хапае цяпер там шляхетнасьці, якую ён умудраўся ўносіць у фальклёрныя вечарынкі, танцулькі ператвараць у годнае, шляхетнага статусу дзеяньне».

Прыроджаную натуральную шляхетнасьць тады музыка пачаў ужыўляць у дзіцячыя сьпевы, далучыўшы да гэтага свайго сына Тамаша і Адася, сына сьпявачкі Тацяны Грыневіч. Такім складам яны выпусьцілі два «Дзіцячыя альбомы». Спадарыня Тацяна працягвае:

«Гэтыя два дзіцячыя альбомы сталі дапаможнікамі школьнікам для вывучэньня фальклёру. Да іх такіх выданьняў не было. Таму гэта вельмі важны праект быў».

З гэтым праектам складальнікі аб’ехалі ці ня ўсю Беларусь, прапагандуючы народную песьню ў школах. Між паездкамі спадар Сідаровіч пасьпеў выпусьціць кнігу вершаў «Тры жалуды», напісаць шмат трэкаў для кіно, стварыць некалькі анімацыйных кампазыцыяў, распрацаваць пару-тройку дзіцячых тэхнічных атракцыёнаў, напісаць аналітычныя артыкулы пра стан беларускага адраджэньня, зьезьдзіць з дэмакратычнымі кандыдатамі на сустрэчы з выбарцамі.

Вядомасьць жа да Зьмітра Сідаровіча прыйшла з самага першага ягонага праекту — этна-рок-гурту «Камэлот», які быў надзвычай папулярны ў 90-я. «А дзе ж тыя ваяры?», «У краіне талераў» і шмат якія іншыя песьні гурту цяпер успрымаюцца як народныя. Прыгадвае музычны крытык Сяргей Будкін, які ўпершыню пачуў «Камэлот» яшчэ зусім юным:

«У сярэдзіне 90-х я сапраўды слухаў „Камэлот“, бачыў канцэрт у парку Горкага, дзе ўдзельнічаў „Камэлот“ і закрываў адзін з фэстаў. Памятаю, што паказвалі па тэлевізары нават выступы гэтага гурту. Натуральна, што ягоны альбом „У краіне талераў“ застанецца. Ён фактычна зьяўляецца клясыкай беларускай сучаснай музыкі, і ён варты перавыданьня і далейшага распаўсюду. Мушу сказаць, што Сідаровіч, у прынцыпе, сваёй творчасьцю запаўняў пустыя нішы. Таму што сам „Камэлот“ быў цікавы і яго індывідуальная творчасьць была цікавая. І я лічу, што ён недаацэнены як творца і як асоба».

Час і месца пахаваньня Зьмітра Сідаровіча пакуль невядомыя.
З архіву «Свабоды»
Сідаровіч: Мэта дудара – увесьці людзей ў транс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:04 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:25 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00
Наўпроставы лінк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:14 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG