Вершы Рыгора Барадуліна, Андрэя Хадановіча, Ігара Сідарука, апавяданьні Ніла Гілевіча, Вінцэся Мудрова, Сяргея Астраўца, п’еса Алеся Петрашкевіча — гэта ды шмат што іншае знойдзе чытач у новым, саракавым нумары недзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. Але найперш зьвяртае на сябе ўвагу невядомае раней апавяданьне Васіля Быкава “Прыклад далёкага сябра”.