Віцебскія актывісты, якія займаюцца ўшанаваньнем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, расстраляных каля вёскі Хайсы, спрабуюць зарэгістраваць аднайменнае гісторыка-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне.
Паводле Віктара Стукава, кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага, страйк на «Шкловалакне» мае распачацца з 1-га лістапада і доўжыцца да канца году.
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватым у парушэньні артыкулу 22.9 КаАП. Судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч пастанавіў, што спадар Лупач займаўся «незаконным вырабам прадукцыі СМІ», і пакараў яго штрафам памерам 30 базавых велічынь.
«Фэст вышыванкі», які 10-га верасьня ўпершыню быў праведзены ў Гародні, завітаў на поўнач Беларусі — у Віцебск.
Каардынатарка «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» на Віцебшчыне Тацяна Севярынец зьвярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў абласной філярмоніі на 23 кастрычніка заплянаваны канцэрт «шансанье» Віктара Каліны.
Падчас грамадзкага абмеркаваньня пляну забудовы Воршы высьветлілася, што аддзел архітэктуры мае на мэце будаўніцтва дзьвюх новых аўтадарог. І абедзьве яны заплянаваныя празь мясьціны сталінскіх рэпрэсій.
19-га лютага яна нарадзіла ў хатніх умовах дзяўчынку, але не змагла даць рады, калі заўважыла, што дзіця ня дыхае. Паводле сваякоў, выкліканая хуткая дапамога прыехала несвоечасова, і дзіця ўратаваць не змаглі.
31-гадовую Вольгу Сьцяпанаву прызналі вінаватай у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці. На падставе часткі 1 артыкулу 144 КК ёй прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 месяцаў з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня.
Экалягічнае сьвята «Журавы і журавіны Мёрскага краю» прайшло ўжо шосты раз. Адметнасьцю сёлетняга фэсту стала адкрыцьцё ў райцэнтры скульптурнай кампазыцыі «Жураўліная вернасьць».
Журналіст і краязнаўца Кастусь Шыталь напісаў адкрыты ліст старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алегу Морхату.
Помніка Леніну ў Глыбокім не было з 2012 году. Яго зьнесьлі, калі да Дня пісьменства рэканструявалі цэнтральную плошчу.
Глыбоччына стала адной з пляцовак вайсковых вучэньняў «Захад-2017»: тут з 14-га па 20-га верасьня адбываюцца манэўры, датычныя тэрытарыяльнай абароны.
Некалькі сяброў аршанскай суполкі Партыі БНФ сталі ўдзельнікамі «варты», якая адсочвала, ці не перакідваюць у Беларусь дадатковыя расейскія танкі.
Зьміцер Лупач атрымаў позву ў Глыбоцкі райаддзел міліцыі, дзе даведаўся, што супраць яго распачатая справа за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» паводле артыкула 22.9 КаАП.
8-га верасня, на ўгодкі бітвы, падчас якой войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разграмілі ўтрая большае войска Маскоўскага княства, аршанскія актывісты традыцыйна прыяжджаюць на Крапівенскае поле.
На беразе Крапівенкі сёньня — дамкі-лецішчы. І поле, вядомае ў найноўшай гісторыі ўжо не вайсковай славай, а музычнай. У 2014 годзе грамадзкія актывісты ўрачыста адзначалі 500-я ўгодкі бітвы. Улады ж аніякім чынам не прычыніліся да ўшанаваньня гістарычных падзеяў.
Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанціну Смолікаву.
Судовы працэс над 31-гадовай Вольгай Сьцяпанавай з 30-га жніўня ідзе ў Чыгуначным райсудзе. Справу, распачатую паводле часткі 1 артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне сьмерці празь неасьцярожнасьць), разьбірае судзьдзя Юрый Урбан.
З 1 па 3 верасьня ў Полацку адбываюцца адразу чатыры знакавыя падзеі: тут праходзіць Дзень горада з нагоды з 1155-годзьдзя і адзначэньне 500-х угодкаў беларускага кнігадрукаваньня, Дзень беларускага пісьменства і фэстываль сярэднявечнай культуры «Рубон».
Сёлета ў пачатку верасьня Полацак адзначае свой дзень народзінаў і 500-я ўгодкі беларускага кнігадрукаваньня. Адкрыцьцё памятнага знаку сталася адной з самых важных сьвяточных імпрэзаў, якіх з 1 па 3 верасьня заплянавана некалькі дзясяткаў.
Загрузіць яшчэ