Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтра, днём 14 жніўня чакаецца тэмпэратура паветра ад 33 градусы па паўночным захадзе, да 39 – па паўднёвым усходзе краіны. Пераважна без ападкаў.
Дэпутат Эўрапарлямэнту з Польшчы Марэк Мігальскі арганізуе акцыю ў падтрымку старшыні Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Тэрэсы Собаль.
Верагоднасьць пранікненьня ў Беларусь радыенуклідаў з Расеі існуе ў выпадку моцных пажараў у Бранскай вобласьці, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтру радыяцыйнага кантролю.
Танкер прышвартаваўся ўвечары 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысячаў 560 тон нафты. Разгрузка судна зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.
Большасьць насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў на сацыяльныя паслугі, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведаваньня санаторыя "Спадарожнік" каля возера Нарач.
"Два гады дом не заняты, і няма сыгналаў, што сытуацыя зьменіцца. Ня мае сэнсу плаціць за тое, што не выкарыстоўваецца", – заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.
23 ліпеня ў шасьці гарадах Беларусі быў пабіты тэмпэратурны рэкорд ліпеня. У Жлобіне слупок тэрмомэтра паказваў у пятніцу 36,2°С.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень—травень 2010 году перавысіла 1,8 мільярда даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Сярод грамадзян Беларусі становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі з Расіяй. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісьце Аляксандра Лукашэнкі на імя рэдактара расейскай газэты "Правда" Барыса Камоцкага.
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе чарговую партыю вэнэсуэльскай нафты чакаюць у канцы чэрвеня.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка зрабіў 28 чэрвеня ў Менску на сустрэчы з намесьнікам міністра гандлю КНР, старшынём кітайскай часткі беларуска-кітайскай камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Гао Хучэнам.
Пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары праходзяць 20 чэрвеня ў Польшчы. Яны былі прызначаныя пасьля гібелі Леха Качыньскага у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка.
Сярэдні заробак ў Беларусі павінен быць на ўзроўні 500 даляраў да часу правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў не працягнуў кантракт з Андрэем Курэйчыкам, які выкладаў у гэтай ВНУ курс драматургіі.
Пытаньне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі ўнесена ў парадак бягучай сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Адпаведнае рашэньне прынятае 10 чэрвеня.
Начальнік аддзелу Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Аляксандар Горбач растлумачыў сутнасьць указу № 60 аб разьвіцьці нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт, які набывае моц 1 ліпеня.
15 чэрвеня Баўгарыя ўводзіць аблегчаны візавы рэжым для грамадзян Беларусі, Малдовы, Расеі і Украіны. Як адзначаецца ў паведамленьні консульскай службы зьнешнепалітычнага ведамства Баўгарыі, гэтая мера скіравана на павелічэньне патоку турыстаў.
Група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта. Яны просяць адмяніць указ № 60 аб рэгуляваньні інтэрнэту.
Грамадзкае аб'яднаньне "Малады фронт" прапанавала сваю працэдуру вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Беларусі.
У сталічным клюбе "Рэактар" 31 мая плянуецца першая беларускамоўная дыскатэка.
Загрузіць яшчэ