Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-карыстальнікі просяць адмяніць указ № 60


Група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта. Яны просяць адмяніць указ № 60 аб рэгуляваньні інтэрнэту.


Ліст разьмешчаны на спэцыяльна створаным сайце.

Ініцыятары звароту нагадваюць, што ў красавіку Саўмін прыняў шэраг пастановаў, закліканых растлумачыць указ № 60. Аднак указ мае шэраг відавочных для актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў слабых месцаў. Асноўная сутнасьць праблемы – розначытаньні, і нават прадстаўнікі адказных структур не гатовыя даць адказы на шэраг пытаньняў.

У лісьце адзначаецца, што разам з разьвіцьцём тэлекамунікацый у Беларусі ўказ выкліча адток капіталу, бо міжнародныя кампаніі, а таксама бізнэс, які ня мае дакладнай геаграфічнай прывязкі, будуць імкнуцца перанесьці актывы за мяжу, каб не пацярпець з-за розначытаньняў.

Акрамя гэтага адзначаецца, што рэгістрацыя дробных аб'ектаў (e-mail, паддамэны) запатрабуе "калясальнай працы і часу, неадпаведных дасягнутаму эфэкту".

"Бясплатныя прафэсійныя і аматарскія хостынгі ў Беларусі зьнішчаюцца ўказам (прыклад page.by). А за імі стаяць працоўныя месцы і людзі. Бясплатныя хостынгі заўсёды былі адным з рухавікоў інтэрнэтызацыі мас у Беларусі і сьвеце (narod.ru, ucoz.ru , blogspot.com і г.д.) ", – канстатуюць аўтары калектыўнага звароту.

"Зь першага ліпеня беспарольныя Wi-Fi пункты пастаўленыя па-за законам, бо немагчыма праверыць пашпартныя дадзеныя тых, каго ня бачыш. Для працягу прадстаўленьня паслуг патрабуецца ліцэнзія. З першага ліпеня прадстаўленьне доступу ў хатнюю Wi-Fi сетку уласным сябрам і гасьцям становіцца незаконным" , – падкрэсьліваецца ў лісьце.

Акрамя гэтага, на думку актывістаў, інтэрнэт пазбаўляецца галоўнай перавагі – мабільнасьці, даступнасьці, хуткасьці, бо нават для рэгістрацыі адрасу электроннай пошты спатрэбіцца доўгі тэрмін замест звычайных дзьвюх хвілін.

На дадзены момант пад зваротам да кіраўніка дзяржавы падпісаліся ўжо больш за 1.200 чалавек.

Указ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт" быў падпісаны 1 лютага 2010 году. Яго тэкст можна прачытаць ТУТ.

Чыноўнікі ўзяліся за інтэрнэт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG