Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выходных зноў сьпякота


Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтра, днём 14 жніўня чакаецца тэмпэратура паветра ад 33 градусы па паўночным захадзе, да 39 – па паўднёвым усходзе краіны. Пераважна без ападкаў.

У Менску ў суботу пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура паветра ўначы 20-22 градусы, днём каля 35.

У наступныя двое сутак, 15 і 16 жніўня, у Беларусі сьпякота захаваецца. 15 жніўня прагназуецца невялікая воблачнасьць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы 18-25 градусаў, днём 33-37, па ўсходзе 38-39. 16 жніўня чакаецца пераменная воблачнасьць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы 19-25 градусаў, днём ад плюс 30 па захадзе да 39 па ўсходзе краіны.

У Менску 15 жніўня пераменная воблачнасьць, без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы 20-22, днём каля 35 градусаў.

Сыноптыкі папярэджваюць аб "надзвычайнай пажарнай небясьпецы" ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласьцей 14-16 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG