Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Дадзім $1,5-2 тыс. заробку, але паслугі за рэальную цану


Большасьць насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў на сацыяльныя паслугі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 31 ліпеня ў ходзе наведаваньня санаторыя "Спадарожнік" ААБ "Беларусбанк" каля возера Нарач.


Паводле паведамленьня прэс-службы прэзыдэнта, падчас размовы з Лукашэнкам людзі, што адпачываюць у санаторыі, пацікавіліся, ці плянуецца ўвядзеньне страхавой мэдыцыны як у заходніх краінах. Лукашэнка заявіў, што ў краіне праблемаў з гэтым няма: "Можаце назапашваць сродкі і лячыцца".

Лукашэнка адзначыў, што большасьць паслугаў для насельніцтва датуецца: "У нас нідзе насельніцтва за соцпакет сто адсоткаў ня плаціць. Некаторая доля датуецца з бюджэту: адукацыя, мэдыцына, праезд, жыльлёва-камунальныя паслугі".

"Мы можам зрабіць як у Эўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт. Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тыс. даляраў зарплаты, давайце дадзім, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану", - сказаў Лукашэнка .

"Напэўна, гэта было б справядліва: даць гэтыя грошы, каб людзі самі распараджаліся, што зь імі рабіць. Мы пакуль яшчэ не адышлі ад той эканомікі. Але справа нават ня ў гэтым. Калі б вы захацелі, мы б зрабілі гэта на працягу аднаго -двух гадоў. Але былі б рынкавыя цэны на гэтыя паслугі. Проста большасьць гэтага ня хоча. Я нават баюся думаць, як вас у гэтае жыцьцё акунуць ", - заявіў беларускі кіраўнік.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG