Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту патрабуе вызваленьня журналіста Андрэя Пачобута


Ежы Бузэк
Ежы Бузэк
У Страсбуры на пасяджэньні Эўрапарлямэнту яго старшыня Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць з-пад варты старшыню галоўнай Рады неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, карэспандэнта польскай "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.

"Я патрабую ад уладаў у Менску неадкладнага вызваленьня Андрэя Пачобута з-пад варты. Прыгавор да 15 сутак арышту <…> зьяўляецца знакам працягу націску на грамадзян, якія маюць мужнасьць думаць інакш і гаварыць аб гэтым адкрыта", — прыводзіць словы Бузэка "Польскае радыё для замежжа".

"Эўропа з табой, Андрэю", — запэўніў Бузэк.

Сайт прэзыдэнта Польшчы паведаміў, што Браніслаў Камароўскі ўзгадняе аптымальную рэакцыю на прыгавор Пачобуту зь Міністэрствам замежных спраў і шэрагам няўрадавых арганізацый.

11 лютага суд Кастрычніцкага раёну Менску прыгаварыў Пачобута да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў беларускай сталіцы 19 сьнежня 2010 года. Рашэньне па яго справе вынесла судзьдзя Натальля Пратасавіцкая, уключаная ў сьпіс невыязных асоб.

Андрэй Пачобут пры гэтым тлумачыў, што 19 сьнежня ён працаваў у Менску як журналіст. 13 студзеня за ўдзел у акцыі ён быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь, аднак пракуратура абскардзіла гэты вэрдыкт, палічыўшы яго занадта мяккім. Пачобут перад арыштам пасьпеў расказаць на сваім блогу аб мэтадах допытаў удзельнікаў Плошчы ў беларускім КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG