Скончыў жыцьцё самагубствам начальнік Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту аховы МУС Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў абласной пракуратуры.
Афіцэр міліцыі засіліўся 8 сакавіка. Праверку па факце суіцыду высокапастаўленага чыноўніка органаў унутраных спраў праводзіць пракуратура Гарадзенскай вобласьці і ўпраўленьне ўласнай бясьпекі МУС. Матывы самагубства ўстанаўліваюцца. Палкоўніку было 40 гадоў.
Самагубства начальніка аховы стала другім за апошні месяц здарэньнем з удзелам міліцыянтаў. Так, падчас дзяжурства 7 сакавіка ў Бярозаўскім РАУС Брэсцкай вобласьці з табельнай зброі застрэліўся 23-гадовы міліцыянт.