Па стане на сёньняшнюю раніцу на дарогах Беларусі затораў і абмежаваньняў у руху транспарту няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Між іншага, Ішла гаворка пра ўзаемадзеяньне Беларусі і Кубы ў межах Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Руху недалучэньня і іншых міжнародных арганізацыяў
На месцы надзвычайнага здарэньня ў шматпавярховым доме па вул. Пляханава ў Мінску, дзе 23 лютага адбыўся выбух і пажар, працуе адмысловая камісія. Жыхары дома часткова адселеныя.
Міратворчая рота 120-й асобнай мэханізаванай брыгады Ўзброеных сіл Беларусі рыхтуецца да ўдзелу ў сумесных вучэньнях калектыўных міратворчых сіл АДКБ, якія пройдуць на тэрыторыі Расеі, а таксама — у рамках супрацоўніцтва з НАТА — да тактыка-спэцыяльных міратворчыя вучэньняў «Стэпавы арол — 2013» у Казахстане.
У дачыненьні да актывістаў расейскага моладзевага руху «Альтэрнатыва», якія вызвалілі беларуса, які 12 гадоў знаходзіўся ў рабстве ў былога палкоўніка МУС, пачаўся перасьлед з боку уладаў.
У Беларусі на пажыцьцёвае зьняволеньне асуджана прыкладна 140 чалавек. Больш за 80 зь іх адбываюць пакараньне ў турме № 8 у Жодзіне. Пра гэта распавядаецца ў матэрыяле «Прысуджаныя па жыцьці», апублікаваным у апошнім нумары газэты МУС Беларусі «На страже».
У Арэнбургскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі вызвалены беларус, які 12 гадоў правёў у рабстве на рыбнай фэрме.
Па выніках 2012 года рэспубліканскі бюджэт у Беларусі рэалізаваны з дэфіцытам каля 0,5 трлн. рублёў пры заплянаваным першапачаткова бездэфіцытным выкананьні, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец у інтэрвію часопісу «Финансы, учет, аудит».
Жыватворны агонь з Бэтлеему прыбыў у Горадню. Разам з гарадзенцамі яго сустракаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці і скаўты.
У Літве пачынаюць публікацыю зьвестак рэгістрацыйнага журналу архіўных спраў КДБ СССР аб завэрбаваных супрацоўніках. Гэтыя зьвесткі будуць публікавацца на сайце kgbveikla.lt.
Напярэдадні асноўнага дня галасаваньня на парляменцкіх выбарах назіральнікі АБСЭ, якія знаходзяцца ў Беларусі, сустрэліся з незалежнымі журналістамі.
Два гады таму загінуў беларускі журналіст, заснавальнік і кіраўнік папулярнага сайта www.charter97.org Алег Бябенін.
Беларускі амбасадар у Кіргізстане Віктар Дзенісенка сумняваецца ў тым, што Джаныбек Бакіеў, брат Курманбека Бакіева, быў сфатаграфаваны ў Беларусі. Пра гэта дыпламат заявіў 30 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Бішкеку.
МУС Беларусі абвергла інфармацыю нямецкіх СМІ пра тое, што ў межах супрацоўніцтва зь Нямеччынай праводзіліся практычныя заняткі па «акружэньні дэманстрантаў» і «ліквідацыі масавых беспарадкаў».
"Ашуканствам" назвала нямецкая апазыцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя тлумачэньні міністра ўнутраных спраў краіны Ганса-Пэтэра Фрыдрыха з нагоды супрацоўніцтва з беларускімі сілавікамі.
«Прыпыненьне ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве пакіне беларускі народ без эўрапейскай пэрспэктывы», — сказаў Ажубаліс.
Назіральнікі ад АБСЭ пакуль не змаглі атрымаць у Менску месца пад офіс, паведаміў журналістам 22 жніўня кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ Антоніа Мілашоскі.
Старшыня Камітэту па правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мекачы — менавіта той чалавек, які патрэбны для працы ў якасьці кіраўніка місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі.
У Беларусі стаў недаступны сайт міжнароднай платформы Change.org, на якім праводзіўся збор подпісаў за вызваленьне журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, затрыманых паводле крымінальнай справы аб незаконным перасячэньні беларускай мяжы шведзкім лёгкаматорным самалётам.
Віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, забароненыя сустрэчы са сваякамі.
Загрузіць яшчэ