Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэтлеемскі агонь ужо ў Беларусі


Скаўты сустракаюць Бэтлеемскі агонь
Скаўты сустракаюць Бэтлеемскі агонь

Жыватворны агонь з Бэтлеему прыбыў у Горадню. Разам з гарадзенцамі яго сустракаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці і скаўты.


Урачыстая сустрэча Бэтлеемскага агню праходзіла ў Фарным касьцёле — пасьля таго, як агонь вынесьлі да галоўнага алтара храма, пачалося сьвяточнае набажэнства.

У ім традыцыйна ўдзельнічалі скаўты, якім трэба будзе перадаць сьвятое полымя ў іншыя беларускія храмы, пасьля чаго сымбаль Раства прадоўжыць падарожжа па расейскіх парафіях.

Бэтлеемскі агонь міру і спакою прабудзе ў Фарным касьцёле да 6 студзеня.

Кожны ахвотны, незалежна ад веравызнаньня, зможа прыйсьці ў галоўны каталіцкі храм гораду і ўзяць з сабой «кавалачак» сьвяшчэннага агню. Агонь запалены ад нязгаснай лямпады ў базыліцы Нараджэньня Пана ў Бэтлееме.

Акцыя, падчас якой Бэтлеемскі агонь перадаюць з рук у рукі скаўты эўрапейскіх краінаў, была запачаткаваная ў 1997 годзе ў Аўстрыі і прымеркаваная да адзначэньня хрысьціянскім сьветам Нараджэньня Хрыстовага. Па тэрыторыі Беларусі мясцовыя скаўты правозяць часьцінку сьвятога агню ў адмысловых лямпадках, каб пазьней запаліць ад яго лямпады й сьвечкі ў храмах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG