Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь нельга выключаць з Усходняга партнэрства


Аб гэтым заявіў 23 жніўня міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на сустрэчы ў Рызе з кіраўнікамі МЗС Латвіі, Эстоніі і Нямеччыны.

«Нягледзячы на тое, што Беларусь выбрала шлях самаізаляцыі, яе нельга выключаць з праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», — сказаў літоўскі прэм’ер

«Прыпыненьне ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве пакіне беларускі народ без эўрапейскай пэрспэктывы», — сказаў Ажубаліс.

Ён таксама запрасіў сваіх калег узяць удзел у трэцім саміце Ўсходняга партнэрства, які пройдзе ў Вільні восеньню 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG