Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС: На дарогах Беларусі больш няма затораў


Пасьля "Хавэру"
Пасьля "Хавэру"

Па стане на сёньняшнюю раніцу на дарогах Беларусі затораў і абмежаваньняў у руху транспарту няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Працягваюцца таксама працы па расчыстцы і прыборцы сьнегу з праезных частак дарог усіх узроўняў, а таксама дваровых тэрыторыяў населеных пунктаў.

Паводле зьвестак ДВА «Белэнэрга», па стане на 6 гадзін 17 сакавіка без электразабесьпячэньня заставаліся шэсьць населеных пунктаў у Бабруйскім і Менскім раёнах.

Ратавальнікі МНС за апошнія суткі 156 разоў аказвалі дапамогу ў выцягваньні са сьнежных заносаў 224 транспартных сродкаў — легкавых і грузавых аўтамабіляў, рэйсавых аўтобусаў, аўтамабіляў хуткай дапамогі. У іх знаходзіліся 535 чалавек, у тым ліку 67 дзяцей. Чатырнаццаці грамадзянам давялося аказваць псыхалягічную дапамогу.

На сёньняшнюю раніцу заставаліся неадноўленымі пашкоджаныя ветрам і сьнегападам дахі двух жылых дамоў і 49 сельскагаспадарчых будынкаў. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.

Вядзецца пастаянны маніторынг дарожнай сытуацыі, паведамляе МНС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG