Прэзэнтацыя адбылася ў бібліятэцы Гомельскага цэнтру навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі. Удзельнікамі яе сталі найперш слухачы курсаў «Мова нанова», а таксама знаёмыя і сябры Зьмітра, у тым ліку і акторы драматычнага тэатру.
Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка атрымаў з інспэкцыі па падатках і зборах Савецкага раёну Гомеля паведамленьне пра тое, што ён мусіць сплаціць «падатак на дармаедзтва» ў памеры 360 рублёў.
У Калінкавіцкім раёне супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі першага намесьніка старшыні райвыканкаму, начальніка раённага ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Сяргея Кіршчына.
У Камітэт ААН па правах чалавека, сьледам за Ларысай Шчыраковай, зьвярнуўся і другі гомельскі журналіст-фрылансэр, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Кастусь Жукоўскі.
На Палесьсі, у Акцябрскім раёне, за тры кілямэтры ад райцэнтру, легендарнай Рудабелкі, ёсьць вёска Новая Дуброва. Тутэйшыя жыхары ўжо тры гады пакутуюць ад недахопу вады ў калодзежах.
У Гомелі 21 лістапада адкрылі трэці ў Беларусі Расейскі цэнтар навукі і культуры.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк, які 16 лістапада наведаў Гомельскі мясакамбінат і меў там прыём грамадзянаў, выказаўся пра гучную справу, распачатую супраць былога кіраўніцтва прадпрыемства ў канцы 2015 году.
19 лістапада — апошні дзень працы ў машыніста пнэўматранспарту ААТ «Гомельшкло» Аляксея Лёлі. Кіраўніцтва не працягнула кантракт пасьля таго, як мужчына атрымаў траўму на вытворчасьці, але, паслухаўшыся начальніка, сказаў, што «гэта адбылося дома».
На паўднёвым усходзе Гомельшчыны ў памежных беларускіх вёсках абразаюць агароды — тлумачаць, што гэта робіцца дзеля ўмацаваньня дзяржаўнай мяжы з Украінай.
14 лістапада Ўладзімер Кацора, гомельскі апазыцыйны дзяяч, адзначае 60-годзьдзе. Інтэрвію Свабоды з нагоды юбілею.
Затрыманых у Сьветлагорску журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага вызвалілі з пастарунку.
У Сьветлагорску міліцыя затрымала журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага, а таксама грамадзкага актывіста, кіраўніка раённай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Дайнэку.
Сякеры, падобныя па форме, памерах, арнамэнтацыі, выяўленыя ў вялікай колькасьці ў басэйне ракі Дунай, у заходніх раёнах Украіны, на тэрыторыі Польшчы. Але гэткай утульчатай сякеры ў Беларусі яшчэ не знаходзілі. Яна можа адносіцца да 1200–900 гадоў да нашай эры.
9 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля пачаўся разгляд пазову сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых да трох амапаўцаў — маёра міліцыі Сяргея Лукʼянцава, прапаршчыкаў Ігара Ючко і Міхаіла Аленічава.
Рэпартаж Свабоды зь «непэрспэктыўных вёсак» Гомельшчыны.
Управа працы, занятасьці й сацыяльнай абароны Акцябрскага райвыканкаму зьмясьціла інфармацыю пра вакансіі на пачатак лістапада ў сельскай гаспадарцы раёну.
Генэральная пракуратура пераслала зварот актывіста, які запатрабаваў заблякаваць сайт Regnum, у Міністэрства інфармацыі. Падставаў адкрыць крымінальную справу за абразу Беларусі і беларусаў ня ўгледзела.
«Гомельская праўда» паведаміла са спасылкай на аддзяленьне радыяцыйнай гігіены сэнсацыйную інфармацыю: «Антырэкорд мінулага тыдня: сушаныя чарніцы зь Лельчыц перавысілі радыяактыўную норму ў 44 разы».
Пікеты ў абарону незалежнасьці і сувэрэнітэту забаранілі Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрускі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Ельскі, Кармянскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Хойніцкі, Чачэрскі райвыканкамы.
2 лістапада, на Дзяды, грамадзкія актывісты Гомля наведалі на 9 кілямэтры паабапал Чарнігаўскай шашы месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Яны ўсклалі вянкі й кветкі да пакутных крыжоў, запалілі зьнічы.
Загрузіць яшчэ