Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калінкавічах арыштавалі намесьніка старшыні райвыканкаму


У Калінкавіцкім раёне супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі першага намесьніка старшыні райвыканкаму, начальніка раённага ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Сяргея Кіршчына.

Паводле неафіцыйных зьвестак, ягонае затрыманьне зьвязана з падзяжом жывёлы ў гаспадарках раёну з прычыны няякаснага камбікорму. Вядзецца праверка.

У раённай адміністрацыі тлумачаць: «Сяргей Міхайлавіч у райвыканкаме больш не працуе». Прозьвішча першага намесьніка старшыні ўжо выдалена са сьпісу кіраўнікоў раёну на сайце райвыканкаму.

Гэта не адзінкавы выпадак, калі першыя намесьнікі кіраўнікоў «вэртыкалі» трапляюць у поле зроку праваахоўных органаў. 22 лістапада з афіцыйнага сайту Гомельскага гарвыканкаму нечакана зьнік першы намесьнік старшыні Павел Паўлаў. Як высьветлілася, 20 лістапада яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ — Паўлаў кіраваў аўтамабілем у нецьвярозым стане.

У гарвыканкаме Паўлаў займаўся пытаньнямі будаўніцтва, інжынэрна-транспартнай інфраструктуры, інвэстыцыйных праектаў на тэрыторыі гораду. Падтрымліваў, у прыватнасьці, пашырэньне вуліц, каб транспарту было вальней, а пешаходам — як давядзецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG