Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Акцябрскім раёне жывёлаводам прапануюць 500 рублёў, але пазначаюць — для ўкраінцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На абвестку адразу зьвярнулі ўвагу многія мясцовыя жыхары, але ня толькі таму, што ў гаспадарках вялікі кадравы голад. У сельскагаспадарчых акцыянэрных таварыствах «Маісееўка», Некрашынскі«, «Бумажкова-агра» ў некаторых графах былі зроблены пазнакі: «Для грамадзян Украіны».

Напрыклад, ААТ «Некрашынскі», што ў вёсцы Валосавічы, прапаноўвала грамадзянам Украіны працу апэратара машыннага даеньня, жывёлавода, сьлесара па абслугоўваньні сыстэмы даеньня з заробкам 500 рублёў.

Акурат памер заробку й выклікаў зацікаўленьне ў жыхароў Рудабелкі: няўжо гэта толькі для ўкраінцаў?

Сьпіс вакансіяў з пазнакамі «для грамадзян Украіны» перапосьціў мясцовы сайт «Рудабельская паказуха», зьвярнуўшы ўвагу на заробкі, «якія больш як у два разы перавышаюць зарплату нашых землякоў».

Рудабельцы ўзяліся абмяркоўваць: чаму такія заробкі прапануюць толькі паўднёвым суседзям? Мясцовыя жыхары лічаць, што ў калгасах ды саўгасах, нягледзячы на зьмену іх назваў, працаваць няма каму, і такія прапановы — ад безвыходнасьці.

Адказная за пэрсанал супрацоўніца ААТ «Некрашынскі» Натальля Драпеза тлумачыць:

«Мы сапраўды бяром жыхароў Украіны, бо жылы пакой, які прапаноўваецца, дапатопны, а ім усё адно, дзе жыць. Пакой у запушчаным доме, а нармальнага жытла няма. А зарплата ў нас аднолькавая — і для сваіх, і для ўкраінцаў».

Пасьля публікацыі сьпісу вакансіяў на мясцовым сайце ўправа працы, занятасьці й сацыяльнай абароны райвыканкаму прыбрала пазнаку «для грамадзян Украіны».

Вакансіяў у ААТ «Парэчча-Арэса» шмат: тут няма ня толькі галоўных інжынэра, заатэхніка, бухгальтара, вэтурача, але й шараговых спэцыялістаў — агранома, заатэхніка, загадчыка фэрмы, інжынэра працаёмкіх працэсаў, энэргетыка, намесьніка дырэктара па вытворчасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG