Калінкавіцкаму блогеру Віталю Манько працягнулі ўтрыманьне пад вартаю да 10 сутак дзеля праверкі.
На чатырнаццаты дзень 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка з Гомля спынілі сваю галадоўку супраць «штучна створаных камунальных беспарадкаў» і празь «невыкананьне мясцовымі ўладамі абавязаньняў па ўладкаваньні жыцьця жыхароў гораду». Яны падрыхтавалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Просяць пазбавіць іх беларускага грамадзянства, бо лічаць, што іхнія правы ў Беларусі парушаюцца.
Трынаццаты дзень галадаюць у Гомлі 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка, якія пратэстуюць супраць «штучна створаных камунальных беспарадкаў» і празь «невыкананьне мясцовымі ўладамі абавязаньняў па ўладкаваньні жыцьця жыхароў гораду».
Калінкавіцкі блогер Віталь Манько затрыманы на трое сутак і ўжо сёньня мае быць дастаўлены ў Гомель у ізалятар часовага ўтрыманьня. Яго вінавацяць у нясплаце падаткаў у буйным памеры.
31 траўня ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч споўнілася 70 гадоў. У 1965-м яна скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу. Сёлетнія выпускнікі гэтай школы запісалі відэавіншаваньне сваёй знакамітай зямлячцы.
Пятыя суткі ў Гомлі ў доме № 14 па вуліцы Ўрыцкага галадаюць 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка. Яны дамагаюцца сустрэчы з Аляксандарам Лукашэнкам, каб расказаць яму пра «штучна створаныя камунальныя беспарадкі і пра невыкананьне мясцовымі ўладамі абавязаньняў па ўладкаваньні жыцьця жыхароў гораду».
У Гомлі прайшла прэзэнтацыя сайту drewa.by. Яго стваральнікі імкнуцца аднавіць драўляную архітэктуру Беларусі, хаця б у выглядзе музэю пад адкрытым небам
Дырэктарка сярэдняй школы № 3 Гомля Ніна Старажэнка ў заяве ў міліцыю вінаваціць мясцовага блогера Арцёма Шапарава ў зьнявазе гонару й годнасьці.
24 траўня жыхаркі Гомля 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Адпаведную заяву жанчыны падалі ў адміністрацыю Навабеліцкага раёну гораду.
«Паказуха важнейшая, чым жыцьцё чалавека», — заявіла Свабодзе сястра загінулага гамельчука Кірыла Раманава.
20 траўня Беларусь, як і многія краіны, упершыню адзначае Ўсясьветны дзень пчол, вызначаны летась Генэральнай асамблеяй ААН на прапанову Славеніі.
Літаратурны фэст «Агмень» імя Анатоля Сыса ладзіўся 19 траўня ў садку пад грушамі каля роднай хаты паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну.
Гомельская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў запрасіла гісторыка і пісьменьніка Сяргея Балахонава, каб лякалізаваць адрасы, згаданыя ў рамане Ільлі Эрэнбурга «Бурлівае жыцьцё Лазіка Ройтшванеца».
Актывісткі руху «Маці 328», якія галадалі у Пухавіцкім раёне, заявілі Свабодзе, што сёньня пачалі выхад з галадоўкі.
4 галадоўніцы ў Пухавіцкім раёне маюць намер з 11 траўня спыніць галадоўку і далучыцца да актывістак з Калінкавіч, якія зьбяруцца заўтра ў другой палове дня каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб перадаць сваю заяву.
Пра гэта Свабодзе паведаміла Ліяна Шуба, адна з шасьці жанчын, якія 13 сутак галадаюць у Калінкавічах.
13-ы дзень у Каленкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 11 маці, чые дзеці і мужы асуджаныя на вялікія тэрміны паводле крымінальнага антынаркатычнага артыкулу 328.
Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў, і галадаюць 12-ы дзень, адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі.
На 12-ы дзень пратэсту актывістак руху «Маці 328» 4 жанчыны галадаюць у Пухавіцкім раёне.
800 рабочых і спэцыялістаў Гомельскага радыёзаводу істотна страцяць у заробках.
Загрузіць яшчэ