Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогеру з Калінкавічаў Віталю Манько падоўжылі арышт да 10 сутак


Ілюстрацыйнае фота. Самыя папулярныя відэа каналу на Youtube, які вядзе Віталь Манько
Ілюстрацыйнае фота. Самыя папулярныя відэа каналу на Youtube, які вядзе Віталь Манько

Калінкавіцкаму блогеру Віталю Манько працягнулі ўтрыманьне пад вартаю да 10 сутак дзеля праверкі.

Ён знаходзіцца цяпер у Гомельскім сьледчым ізалятары № 3 на вуліцы Кніжнай. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка Манько Валянціна. Напярэдадні яна мела асабістую сустрэчу са следчай у крымінальнай справе, распачатай супраць Віталя паводле артыкулу 233 — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Блогера і прадпрымальніка Віталя Манько затрымалі ў Калінкавічах 4 чэрвеня проста на вуліцы. Міліцыя правяла ў ягоным доме ператрус, забрала на праверку кампутар, мабільны тэлефон, фінансавыя дакумэнты.

З Калінкавічаў Віталя даставілі ў Мазырскі міжраённы аддзел Дэпартамэнту фінансавых дасьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, а адтуль — у Гомельскі СІЗА № 3. Першапачаткова на трое сутак.

У той жа дзень затрымалі і сястру Віталя. Яны нібыта разам былі ўдзельнікамі фінансавай піраміды і не сплацілі падаткаў. Прынамсі, такая інфармацыя праз адваката Віталёвай сястры дайшла да Валянціны Манько.

Віталь і Валянціна гадуюць шасьцёра непаўналетніх дзяцей. Меншаму сыну споўнілася 2 месяцы. Апроч прадпрымальніцтва, Манько займаўся яшчэ й блогерствам. На Гомельшчыне ён стаў вядомы праз вострыя відэа на YouTube пра дзейнасьць мясцовых уладаў, міліцыі і ДАІ.

Блогера Віталя Манько затрымалі на тры дні — падазраюць у нясплаце падаткаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG