Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын палітэмігранта Юрыя Рубцова аспрэчвае праз суд «дармаедзкі» збор


Віктар Рубцоў падчас стыхійнага мітынгу каля суду, дзе беспрацоўны гамяльчук Аляксандар Сямёнаў патрабаваў прызнаць неправамерным патрабаваньне дзяржавы на выплату так званага падатку на «дармаедзтва». Гомель, 21 лютага 2017 году
Віктар Рубцоў падчас стыхійнага мітынгу каля суду, дзе беспрацоўны гамяльчук Аляксандар Сямёнаў патрабаваў прызнаць неправамерным патрабаваньне дзяржавы на выплату так званага падатку на «дармаедзтва». Гомель, 21 лютага 2017 году

Другі пазоў у Гомелі супраць патрабаваньня падатковай інспэкцыі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных расходаў падаў 37-гадовы Віктар Рубцоў.

Сын палітэмігранта Юрыя Рубцова просіць суд прызнаць яго платнікам дзяржаўных расходаў і не ўжываць у дачыненьні да яго палажэньні «дармаедзкага» дэкрэту № 3.

У Гомлі падалі другі пазоў супраць «падатку на дармаедзтва»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:44 0:00

Раней Рубцоў-малодшы працаваў мантажнікам устаноўкі плястыкавых вокнаў, але замоваў паменела і ён страціў працу.

У заяве ў суд Віктар Рубцоў указаў, што ў 2015 годзе плаціў зямельны падатак, дзяржпошліну на замену пашпарту, пасьведчаньня кіроўцы, натарыяльнае афармленьне жылога дома. Апрача таго, кожны месяц уносіў плату за мабільную сувязь, у квітку якой пазначаны і падатак на дабаўленую вартасьць.

«Не выпадае казаць, што я ня ўдзельнічаў у фінансаваньні дзяржаўных расходаў», — лічыць Віктар Рубцоў.

Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, які дапамагаў Рубцову скласьці скаргу ў суд, лічыць, што, нягледзячы на папярэдні факт адмовы Цэнтральнага суду разглядаць па сутнасьці першую «дармаедзкую» справу Аляксандара Сямёнава, людзі ўсё адно будуць шукаць прававой абароны ў судовым парадку. Бо той жа Віктар Рубцоў, перш чым зьвярнуцца ў суд, пісаў лісты з просьбай вызваліць яго ад «дармаедзкага» падатку ў раённую і абласную падатковыя інспэкцыі. Аднак звароты станоўчага выніку ня мелі.

Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

«З кожнага патрачанага грамадзянінам рубля на тавары і паслугі, — дадае Судаленка, — у бюджэт паступае 20 капеек ў выглядзе падатку на дабаўленую вартасьць. Значыць, няхай і ўскосна, кожны ўдзельнічае ў фінансаваньні дзяржаўнага бюджэту. Пазыцыя падаткавікоў наконт таго, што грамадзяне не плацяць ПВД, не вытрымлівае ніякай крытыкі».

Нагадаем, што яшчэ да вынясеньня пастановы суду Цэнтральнага раёну Гомеля на пазоў да падатковай інспэкцыі першага «дармаеда», Аляксандара Сямёнава, гарвыканкам вызваліў гэтага гамельчука ад уплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных расходаў, а цэнтар занятасьці прапанаваў працу вартаўніком на будоўлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG