Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы Лукашэнку паднялі, і цяпер у яго ўскружылася галава», - мітынгоўцы у Рагачове

Каля трохсот жыхароў Рагачову сабраліся  12 сакавіка на галоўнай плошчы гораду каля райвыканкаму, каб  выказаць сваё рашучае непрыняцьце дэкрэту №3. Але ня толькі дэкрэт абурае рагачоўцаў: людзі не прымаюць стаўленьне ўладаў да звычайных грамадзянаў, да эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне і краіне. Найпершае патрабаваньне: дайце людзям працу, магчымасьць зарабіць і карміць свае сем’і.

“Пара прачынацца, усьвядоміць, што мы - людзі. Мы былі доўга пад царамі, панамі. І я не разумею, навошта цяпер Лукашэнку, за якога я галасаваў у 1994 годзе, так зьдзекавацца з простага народу. Мы яго паднялі, і цяпер у яго ўскружылася галава. Мы яго ўжо зрабілі царом для сябе. Цяпер маўчаць ня будзем, бо мы не авечкі”, - кажа рагачовец Валер Жарскі. Гараджане ўказвалі на завод “Дыяпраектар”, дзе раней працавалі звыш 6 тысяч чалавек, а цяпер і тысячы не набіраецца. Узгадвалі й вядомага спэцыяліста гэтага прадпрыемства, цяперашняга прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

“Бач, вачэй не паказвае. Няхай бы прыехаў, падзівіўся, дапамог свайму былому заводу. Ня едзе!” - абураліся рагачоўцы.

XS
SM
MD
LG