Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста «Белсату» аштрафавалі за асьвятленьне пінскага «Маршу недармаедаў» і інтэрвію з Марзалюком


Яўген Меркіс (зь мікрафонам) падчас акцыі 11 сакавіка ў Пінску
Яўген Меркіс (зь мікрафонам) падчас акцыі 11 сакавіка ў Пінску

Судзьдзя Савецкага раёну Гомлю Андрэй Лагуновіч пакараў 19 красавіка журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (920 рублёў).

Меркіс прызнаны вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі МЗС для польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».

Былі разгледжаныя адразу два пратаколы паводле артыкулу 22.9 КаАП — за стрым акцыі пратэсту 11 сакавіка ў Пінску і інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў падчас акцыі 15 сакавіка ў Магілёве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG