Ад «Лепшых прамоваў Рамзана Кадырава» да дасьледаваньня «Тапінамбур у Беларусі». Свабода паглядзела, якія навінкі прадставілі выдавецтвы на 26-й міжнароднай кніжнай выставе ў Менску.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі, пра гэта стала вядома 1 лютага.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі, паведаміў у твітэры грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч.
Старшыня Менгарвыканкаму загадаў прыпыніць будоўлю бізнэс-цэнтру каля парку Чалюскінцаў. Пра гэта Свабодзе распавялі мясцовыя жыхары, якія трапілі сёньня на сустрэчу з кіраўніком гораду.
У мястэчку Крэве Смаргонскага раёну завершаныя работы па кансэрвацыі паўночна-заходняй сьцяны абарончага замку ХIV стагодзьдзя. Ужо зьнялі рыштаваньні, адвялі тэхніку.
На месцах баёў Першай усясьветнай у Смаргонскім раёне Горадзенскай вобласьці пачаліся здымкі мастацкага фільму рэжысэра Аляксея Туровіча з працоўнай назвай «У акопах Смаргоняў». Гэта першы зварот беларускіх кінэматаграфістаў да тэмы ваенных падзеяў 1914–1918 гадоў. Рэпартаж Свабоды зь месца здымак.
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» хоча далучыць да сваёй тэрыторыі возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Палешукі — і мясцовыя ўлады, і мясцовыя жыхары — катэгарычна супраць. Яны накіравалі тысячу подпісаў кіраўніку дзяржавы.
15 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера чорнай камэдыі «Вешальнікі» (Hangmen) паводле п’есы ірляндзкага драматурга Марціна Макдонаха.
У Курапатах адзначылі 25 гадоў усталяваньня ў Курапатах мэмарыяльнага знаку «Лава Клінтана». У прамовах актывісты казалі, што «лава Клінтана» сымбалізуе салідарнасьць амэрыканскага народу з барацьбой беларусаў за незалежнасьць, дэмакратыю і захаваньне нацыянальнай памяці.
Толькі 9 студзеня ў пункты абагрэву ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях зьвярнуўся 691 чалавек, сказаў Радыё Свабода спэцыяліст Чырвонага Крыжа з аддзелу па рэагаваньні на надзвычайныя сытуацыі і вышуку Васіль Скубілаў.
Спартовы чыноўнік адкрыў прыватную фірму пад назвай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спартовай і прафэсійнай арыентацыі». Па адбітках пальцаў ён вызначае аптымальныя для школьнікаў віды спорту. Спартовыя мэдыкі называюць тэхналёгію паранавуковай, але кампанія супрацоўнічае зь Мінадукацыі.
Лукашэнка казаў пра «помнік карове» яшчэ ў 2012 годзе, калі абмяркоўваў пабудову кароўнікаў у Астравецкім раёне.
Наступнае паседжаньне — 19 сьнежня а 10-й раніцы. АГіМ Маскоўскага РУУС павінен прадставіць суду дакумэнт для службовага карыстаньня, а Красуліна — пацьверджаньне сплаты штрафу.
Свабода зьезьдзіла ў вёску Слаўкава Нясьвіскага раёну і пагаварыла зь сястрой, суседам і калегам Сяргея Абрамовіча. Ніхто зь іх ня верыць у афіцыйную вэрсію Сяргеевай сьмерці. 29 сьнежня, як сьцьвярджае міліцыя, Сяргей павесіўся на матузку свайго чаравіка ў міліцэйскай машыне.
Міліцыянты не паказваюць родным загінулага відэазапіс, які вёўся ў салоне службовага аўтамабіля.
Што можна зрабіць, каб немаўлят не знаходзілі на сьметніку? Часовы прытулак для адзінокіх маці, бэбі-боксы, закон аб хатнім гвалце ці псыхатэрапэўтычная дапамога? Мы сабралі дзейныя і патэнцыйныя магчымасьці дапамагчы маці, якія трапілі ў цяжкую сытуацыю.
Прэмія за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
Загрузіць яшчэ