Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за суткі праз маразы па дапамогу зьвярнуліся 700 чалавек


Пункт абагрэву Чырвонага Крыжа ў Магілёве, 2018 год.
Пункт абагрэву Чырвонага Крыжа ў Магілёве, 2018 год.

Толькі 9 студзеня ў пункты абагрэву ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях зьвярнуўся 691 чалавек, паведаміў Свабодзе спэцыяліст Чырвонага Крыжа з аддзелу па рэагаваньні на надзвычайныя сытуацыі і вышуку Васіль Скубілаў.

Чаму толькі ў дзьвюх абласьцях?

Чырвоны Крыж адкрывае мабільныя пункты абагрэву пры тэмпэратуры −15°C і ніжэй. Там раздаюць цёплую ежу, напоі, бяздомным даюць цёплае адзеньне. Увечары 9 сьнежня быў арганізаваны пункт абагрэву каля Дому начнога знаходжаньня бяздомных людзей у Менску (вул. Ваўпшасава, 42).

9 сьнежня дапамогу атрымалі:

  • 524 чалавек у мабільных пунктах абагрэву Гомля і Гомельскай вобласьці;
  • 150 чалавек у Віцебску і Віцебскай вобласьці;
  • 17 чалавек атрымалі цёплае адзеньне, прадуктовыя і гігіенічныя наборы.

Куды можна прынесьці адзеньне для бяздомных?

Кантэйнэры, куды можна прынесьці чыстае адзеньне, Чырвоны Крыж усталяваў у Берасьці і на Берасьцейшчыне, у Гомлі і на Гомельшчыне, а таксама ў Менску. Адрасы кантэйнэраў пералічаныя тут. Адзеньне можна прыносіць і ў рэгіянальныя аддзяленьні Чырвонага Крыжа.

Найбольш запатрабаванае ў зімовы час цёплае адзеньне: курткі, швэдры, шапкі, пальчаткі, шалікі, а таксама спартовае адзеньне, футболкі і штаны.

Таксама можна здаць:

  • абутак;
  • сумкі і заплечнікі;
  • коўдры;
  • цацкі.

Рэчы для ахвяраваньня павінны быць:

  • чыстыя;
  • без пашкоджаньняў і забруджваньняў;
  • прыдатныя для нашэньня;
  • складзеныя ў пакет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG