За апошнія гады ў Беларусі распрацавалі каля 30 мадэляў уласнай стралковай зброі. Аўтаматы, вінтоўкі і пісталеты вырабляюць на прадпрыемстве «Белспэцзьнештэхніка» ў Станькаве пад Дзяржынскам. Большасьць зброі — гэта мадэрнізаваныя аўтаматы Калашнікава. Але ня толькі.
Марозіва зрабілі з разьліку на турыстаў як прадукт, якога больш нідзе няма. Этыкетка аздобленая па-беларуску, але на зваротным боку ўтрымлівае «слоўнік» — «фразы каб любіць Беларусь і выжыць у ёй», напісаныя на беларускай лацінцы і перакладзеныя на ангельскую.
Прэзэнтацыя новай мапы ад Радыё Свабода з сэрыі «Беларускі нацыянальны нэкропаль» пра Вайсковыя могілкі адбылася падчас экскурсіі, якую правёў экскурсавод Павал Каралёў.
Як расказваюць мясцовыя жыхары, кавалак лесу абгарадзілі плотам за адну ноч. На плоце няма ніякіх дакумэнтаў або абвестак аб работах, што вядуцца за ім. Мясцовыя жыхары адзначаюць, што дрэвы не выглядалі хворымі або пашкоджанымі.
Унікальная традыцыя памінаньня продкаў захавалася ў вёсцы Высокае на Магілёўшчыне. Там на Радаўніцу магілы пакрываюць абрусамі і накрываюць бяседны стол. Празь некалькі кілямэтраў тут ужо пачынаецца зона адсяленьня.
Каля Белавескай пушчы са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў. Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу і прапануюць іншыя выйсьці.
На паркінгу менскага гандлёвага цэнтру Galleria Minsk загарэўся аўтамабіль, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Тры нелегальныя лягеры разабралі валянтэры на мінулым тыдні ў заказьніку «Стары Жадзен» у Лельчыцкім раёне. Кожны сэзон сотні ўкраінцаў прыяжджаюць сюды зьбіраць ягады і будуюць вялікія стаянкі.
Рэзка тоўстага жалеза і стварэньне фігурак з вадкіх палімэраў — далёка ня поўны сьпіс магчымасьцяў тэхналягічнай прасторы MakeIT.сenter у Менску. Яе кіраўнічы дырэктар Глеб Пагарэлаў упэўнены: у людзей павінна быць больш захапленьняў, а ў Беларусі можа зьявіцца больш усясьветна вядомых стартапаў.
У Курапатах 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы, што стаялі за агароджай уздоўж Менскай кальцавой дарогі.
У адміністрацыі Першамайскага раёну спрабавалі правесьці грамадзкае абмеркаваньне ўшчыльненьня кварталу ў цэнтры Менску ў межах вуліц Коласа — Калініна — Чорнага — Чарнышэўскага. Замоўнік праекту на прэзэнтацыю не прыйшоў, а архітэктары ня здолелі адказаць на ніводнае канкрэтнае пытаньне жыхароў.
Ад раніцы суботы ў Курапаты ішлі людзі, многія дзеля таго, каб памаліцца ня толькі за расстраляных у часы рэпрэсій, але і за тых будаўнікоў, якія пазаўчора выконвалі загады аб зносе часткі курапацкіх крыжоў.
5 красавіка ўвесь дзень у месцы масавых рэпрэсій Курапаты працягваліся будаўнічыя працы. Агароджу ўсталявалі ўздоўж курапацкага лесу з боку рэстарацыі, а таксама часткова з боку заслаўскай дарогі, агароджы кавалак урочышча ўздоўж Менскай кальцавой дарогі.
Сёньня на варце каля рэстарацыі «Поедем поедим» Зьміцер Дашкевіч разам зь іншымі актывістамі.
Абодва былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высьвятленьня асобы». Багінская тады ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым.
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па пэрымэтры Курапатаў, больш крыжоў ня валяць.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва.
У курапацкім крыжовым шляху 4 красавіка бяруць удзел больш за 10 праваслаўных і каталікоў.
Ён сьцьвярджаў, у Курапатах праходзяць плянавыя работы ўдобраўпарадкаваньні, мантуюцца агароджы, «выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды». Дакумэнтаў не паказаў нават дэпутатцы.
Загрузіць яшчэ