31 сакавіка беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
31 сакавіка беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Усяго ў Беларусі зарэгістравана каля 12 000 украінскіх выбарцаў, якія аднесеныя да двух участкаў: у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і ў генконсульстве ў Берасьці.
Першыя госьці клюбу ў новым сэзоне — папулярныя беларускія пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Свабода вяла жывую трансьляцыю і сабрала самыя цікавыя цытаты з інтэлектуальнага двубою.
Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фатапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасьля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 101-годдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР пачаліся 23 сакавіка ў 13 гадзін у гарадзенскім Калоскім парку.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
На мінулых выходных рыбакі заўважылі масавы мор рыбы на Днепра-Брагінскім вадасховішчы, што пад Лоевам. Тысячы карасёў, судакоў, ляшчоў і малькоў плавалі брухам дагары. Спэцыялісты лічаць, што прычына мору — абмяленьне возера.
Прадстаўнікі Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх арганізацый і супольнасьцяў 1 сакавіка ўшанавалі ахвяраў Галакосту ля менскага мэмарыялу «Яма».
На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.
У Менску пачаліся падрыхтоўчыя працы, каб збудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басэйн міжнароднага стандарту. Аднак узгодненых архітэктурных праектаў яшчэ няма.
Больш за 200 чалавек прыйшлі да царквы Сьвятой Ганны ў Стоўпцах, каб разьвітацца з 17-гадовым Аляксандрам Р., вучнем стаўпецкай школы нумар 2, які загінуў 11 лютага ад удару нажом.
13 лютага ў Стоўпцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы № 2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., якіх 11 лютага забіў нажом вучань 10 клясу Вадзім М.
Учора Вадзім М. сам здаўся міліцыі, калі яго на вуліцы пабачыў бацька. Ён шукаў сына разам зь міліцыяй. Бацькі распавялі Свабодзе, адкуль былі піратэхніка і нож, якія знайшлі ў сына. І чаму той хацеў стаць адвакатам. Таксама яны паказалі Вадзімаў пакой.
Навіны пра трагедыю ў школе № 2 жыхары Стоўпцаў даведваюцца з інтэрнэту. Папулярная сярод мясцовых вэрсія прычынаў злачынства — «наглядзеўся тэлевізара».
І хоць пракуратура знайшла парушэньні, нікога не пакаралі.
Загрузіць яшчэ