Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя мапы Вайсковых могілак у фармаце экскурсіі. ФОТА

Прэзэнтацыя новай мапы ад Радыё Свабода з сэрыі «Беларускі нацыянальны нэкропаль» пра Вайсковыя могілкі адбылася падчас экскурсіі, якую правёў экскурсавод Павал Каралёў.

«Беларускі нацыянальны нэкропаль» — праект, які мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць.
Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску – адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

XS
SM
MD
LG