Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марозіва з валошкамі вучыць турыстаў казаць «Жыве Беларусь». ФАТАФАКТ


Беларуская кампанія «Белы полюс» выпусьціла марозіва «Валошка»: плямбір з сапраўднымі пялёсткамі кветкі валошкі і насеньнем лёну ў кубачку з жытнёвай мукі.

Марозіва зрабілі з разьліку на турыстаў як прадукт, якога больш нідзе няма. Этыкетка аздобленая па-беларуску, але на зваротным боку ўтрымлівае «слоўнік» — «фразы каб любіць Беларусь і выжыць у ёй», напісаныя на беларускай лацінцы і перакладзеныя на ангельскую.

Турыстам прапануюць ужываць фразы:

  • «У вашай краіне самыя прыгожыя дзяўчаты» (да прывабнай дзяўчыны);
  • «Як дабрацца да вуліцы Зыбіцкай?» (каб завесьці сяброў);
  • «Чаму ў вас так чыста?» (каб страціць сяброў);
  • «Жыве Беларусь!» (каб здабыць павагу);
  • «Дранікі / „Белы полюс“, калі ласка» (да прадаўца ці афіцыянта).

Таксама пакупнікам тлумачаць, што валошкі і лён — нацыянальныя сымбалі Беларусі. Ад 13 траўня марозіва будзе прадавацца у краме Symbal.by, супольна зь якой запусьцілі гатунак, пазьней — у шырокім гандлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG