Прававы інспэктар прафзьвязу РЭП Гомельскай вобласьці Леанід Судаленка падрыхтаваў каля 200 скаргаў «дармаедаў» – людзей, якія былі нязгодныя плаціць 360 рублёў па Дэкрэце прэзыдэнта №3. Ён лічыць, што пад выглядам мараторыя на дэкрэт увогуле забудуцца.
Перамога ўсіх мужных і неабыякавых людзей. Так назваў Анатоль Лябедзька рашэньне Аляксандра Лукашэнкі прыпыніць дзеяньне Дэкрэту №3, так званага падатку на дармаедзтва. Пры гэтым палітык лічыць, што варта працягваць выходзіць на вуліцы, каб дамагчыся поўнай адмены дэкрэту.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч другі год запар ладзіць турнэ ў Паўночнай Амэрыцы. Пра адданых беларускіх слухачоў, гатоўнасьць эмігрантаў вярнуцца ў Беларусь і выпадковую сустрэчу з прэмʼер-міністрам Канады музыка распавёў Свабодзе.
Беларускі прадстаўнік на сёлетняй «Эўравізіі» ў Кіеве — гурт Naviband — ладзіць вялікі канцэрт у Менску заўтра, 14 лютага. У клюбе Re:public яны прадстаўляюць свой новы альбом «Ілюмінацыя».
Сёньня ўначы на 65-м годзе жыцьця памёр Аляксандар Ціхановіч — народны артыст Беларусі. Ён быў ня толькі сярод заснавальнікаў сучаснай беларускай эстрады, але, як кажуць тыя, хто яго ведаў, шчырым і надзейным сябрам.
Вячаслава Касінерава і Зьмітра Паліенку затрымалі ўчора ўвечары ў сквэры Котаўка ў Менску. Пасьля таго як яны расклеілі плякаты ў абарону дрэваў, да іх пад’ехала міліцэйская машына. Іх даставілі ў Савецкі РУУС «за падазроны зьнешні выгляд» і адпусьцілі празь дзьве гадзіны.
У лістападзе 1926 году ў Менску праходзіла Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
У Лёндане завяршаецца будаўніцтва беларускай грэка-каталіцкай царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага. Чакаецца, што ў лістападзе ўсе працы будуць скончаныя. Кансэкрацыю царквы заплянавалі на 17 сьнежня 2016 году.
Саборны мячэт урачыста адкрылі ў Менску. Сымбалічную стужку перарэзалі прэзыдэнты Беларусі і Турэччыны. Гэта першы саборны мячэт у сталіцы Беларусі. Ён будаваўся з 1997 году.
Турэцкіх студэнтаў у беларускіх ВНУ налета можа стаць болей. Гэтаму паспрыяе мэмарандум аб узаемапаразуменьні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Радай вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі.
Прысуд у справе Эдуарда Пальчыса будзе агалошаны сёньня. Апошні дзень у працэсе супаў з днём народзінаў Эдуарда: 28 кастрычніка яму спаўняецца 26 гадоў.
У судовым працэсе над Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак, сказаў Свабодзе Алесь Макаеў, які быў сёньня на пікеце каля Менскага гарадзкога суду.
Зборная Беларусі ў хатняй гульні на «Барысаў-Арэне» згуляла ўнічыю зь Люксэмбургам. Гэта чацьвёртая нічыя ў гісторыі супрацьстаяньня дзьвюх зборных.
У кантэйнэры для макулятуры знайшлі кнігу XVIII стагодзьдзя, надрукаваную ў Вільні
Сьледчы камітэт зафіксаваў прынамсі 4 матчы ў Першай і Найвышэйшай лігах, якія былі дамоўленыя. Цяпер па крымінальнай справе праходзяць 14 футбалістаў, два былыя футбалісты, адзін трэнэр і яшчэ адна асоба, якая арганізоўвала дамоўленыя матчы.
Сытуацыя з рабінамі, якіх запынілі на расейска-беларускай мяжы, вырашылася. Пасьля праверкі дакумэнтаў іх упусьцілі ў краіну. Калёна ў суправаджэньні ДАІ рухаецца ў кірунку Лёзна.
У Беларусі ёсьць некалькі гаспадарак, дзе вырошчваюць «мармуровыя» пароды кароў. Але прадаваць жывёлу на мяса ім абсалютна нявыгадна. Амаль у два разы больш яны атрымаюць ад продажу каровы за мяжу ў якасьці племянной.
Замовы ў інтэрнэт-краме velcom сапраўды прымаюцца толькі па-расейску, адказалі Свабодзе ў кампаніі. Прычына ў тым, што сайт «тэхнічна зьвязаны са зьнешнімі кампутарнымі базамі вэрыфiкацыi».
Даніла Басавец са Століна і Даша Агафонава зь Менску суправаджалі футбалістаў у паўфінал і фінал Чэмпіянату Эўропы па футболе ў Францыі. Даніла Басавец выходзіў на стадыён з намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сьцягам.
Прадпрымальнікі з рынку «Экспабел» учынілі бойку з валянтэрамі, якія ў суботу 16 ліпеня прыбіраліся ў Курапатах. Па словах валянтэраў, прычынай агрэсіі сталі шэўроны з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам.
Загрузіць яшчэ