Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопчык зь Беларусі, які трапіў на Эўра-2016, намаляваў на шчацэ бел-чырвона-белы сьцяг


Даніла Басавец са Століна і Даша Агафонава зь Менску суправаджалі футбалістаў у паўфінал і фінал Чэмпіянату Эўропы па футболе ў Францыі. Даніла Басавец выходзіў на стадыён з намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сьцягам.

Даніла і Даша перамаглі ў творчым конкурсе, абвешчаным кампаніяй McDonalds. Галоўным прызам конкурсу было суправаджэньне футбалістаў на поле падчас паўфіналу і фіналу Чэмпіянату Эўропы па футболе, перадае SPORT.TUT.BY.

Самым яркім успамінам 8-гадовага хлопчыка пра паездку стала сустрэча з гульцамі. Яна прайшла пад трыбунамі «Стад дэ Люм’ер». Футбалісты выйшлі з разьдзявалак і сталі побач зь дзецьмі з эскорту.

Пакуль астатнія гульцы настройваліся на матч, капітан партугальскай дружыны Крыштыяну Раналду павітаў дзетак.

«Усім нам Крыштыяну даў пяць!» — сказаў Басавец.

На думку хлопчыка, Раналду так паступіў, «бо ён зорка і павінен неяк забаўляць заўзятараў».

Сам ён заўзеў акурат за зборную Партугаліі, бо там выступаюць Раналду і Нані — гэтыя гульцы раней былі ва ўлюбёным клюбе Бараўца «Манчэстэр Юнайтэд».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG