На форме нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе будзе вышыванка. Дызайнэр Іван Айплатаў упіша ў новую форму сымбаль з азбукі беларускага арнамэнту «сям’я».
Штотыднёвік «Аргумэнты і факты ў Беларусі» запусьціў аўдыёпраект на беларускай мове. Вядомыя артысты агучылі краязнаўчыя казкі, якія ў рэдакцыю дасылалі чытачы газэты.
Як зь дзяржмузэю зрабіць модную арт-пляцоўку, Свабодзе апавялі ягоныя маладыя супрацоўнікі.
«Каб унівэрсытэт жыў, мае адбыцца татальная ратацыя кіраўніцтва», — лічыць культуроляг Максім Жбанкоў. Чаму сыход Дэйвіда Поліка з пасады рэктара ня выратуе ўнівэрсытэт, былы выкладчык ЭГУ распавёў Свабодзе.
«Я патлумачыў, што гэта спрадвечная традыцыя». 76-гадовы мянчук Антось Вусовіч патраціў чатыры гады. Пра ўсе інстанцыі, якія прайшоў, ён распавёў Свабодзе.
Пераклад сайта гарвыканкаму на беларускую мову спарадзіў цэлы стос кур’ёзаў. Выкарыстаны дзеля гэтага oнлайн-перакладчык translate.google.com зрабіў прозьвішчы чыноўнікаў і дэпутатаў падобнымі да мянушак.
Фэрмэр Мечыслаў Саковіч распавёў Свабодзе пра літоўскі капіталізм у савецкія часы і перавагу беларускіх калгасаў перад літоўскімі фэрмамі.
«Крумкачы, разам зможам перамагчы!» — сьпяваецца ў першым афіцыйным гімне клюбу «Крумкачы». Песьню напісаў і выканаў гомельскі гурт Re1ikt.
Такога тут не было з 1945 году.
Свабода наведала выставу робататэхнікі, дзе ўзяла інтэрвію ў беларускамоўнага робата.
Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак для рэстаўрацыі помніка літары «Ў».
7 красавіка 1946 году на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі была ўтворана Кёнігсбэрская вобласьць. На той час было ня выключана, што яна стане прыморскай вобласьцю БССР. Беларускія ўлады падрыхтавалі абгрунтаваньне, якое Сталін назваў слушным.
Як вяскоўцы адаптавалі пад сябе «каменную пустыню» менскай Малінаўкі, Свабодзе распавялі перасяленцы.
2 красавіка ў межах туру «Родны край» пройдзе канцэрт Brutto. Гэта першы сольны канцэрт гурту ў Вільні. Для яго арганізаваная візавая падтрымка.
Міліцыя паведаміла, што супраць іхніх дзяцей заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Найміцтва».
«Гэта ўжо ня модны трэнд, а тэндэнцыя» — кажуць экспэрты-маркетолягі.
«Ён ні пры чым. У адваротным выпадку яго б ужо пасадзілі ў турму». Свабода пагаварыла са знаёмымі Сулеймана й Халіда Доўбашаў, якіх расейскі тэлеканал «Лайфньюз» залічыў да тэрарыстаў.
Адразу пасьля тэрактаў у Брусэлі перастаў функцыянаваць грамадзкі транспарт. Эвакуаваныя многія грамадзкія будынкі, а жыхарам раяць не выходзіць на вуліцу без патрэбы, паведамілі Свабодзе відавочцы.
Гіда Вэстэрвэле прыяжджаў у Беларусь з надзеяй на дыялёг Эўразьвязу з рэжымам Лукашэнкі. Але нечакана для яго дыялёг быў перарваны новымі рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Суаўтарка падручніка беларускай мовы для японцаў Тацяна Рамза навучыла сотню замежнікаў размаўляць па-беларуску. А японка Сіёры Кіёсава пад яе кіраўніцтвам засвоіла беларускую за тры месяцы.
Загрузіць яшчэ