Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Эдуардам Пальчысам працягнецца 24 кастрычніка


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

У судовым працэсе над Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак, сказаў Свабодзе Алесь Макаеў, які быў сёньня на пікеце каля Менскага гарадзкога суду.

«Паседжаньня заўтра ня будзе, — сказаў Макаеў. — Яно адновіцца ў панядзелак а 10-й раніцы».

У закрытым рэжыме прайшло пяць дзён суду над Пальчысам. Штодня каля Менгарсуду зьбіраюцца зь дзясятак пікетоўцаў, якія цэлы дзень скандуюць лёзунгі ў падтрымку Пальчыса. Міліцыя складае пратаколы за парушэньне грамадзкага парадку. Агулам за пяць дзён складзена больш як 50 пратаколаў.

Бацькі і жонка Пальчыса дзякуюць за салідарнасьць з Эдуардам. Пікетоўцы, у сваю чаргу, абяцаюць стаяць пад сьценамі суду да канца працэсу.

«Нас чуе Эдуард, чуе адвакатка, чуе судзьдзя, чуе пракурор, — казаў Свабодзе Павал Севярынец, які прыходзіць да суду штораніцы. — Я заходзіў у суд па позву і бачыў вочы супрацоўнікаў. У іхных позірках сумесь страху і павагі. Ім цікава, што адбудзецца далей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG