У самай паўднёвай на Беларусі Берасьцейскай вобласьці чыноўнікі спрабуюць сёлета забараніць насельніцтву нарыхтоўваць бярозавік.
Калярытна адлюстроўвае крызісную сытуацыю ў Баранавічах тутэйшы Цэнтральны рынак. Народу тут мала, а гоману — багата. Паслухаем, што народ хвалюе.
На сёньня ў Баранавічах выяўлены і прыцягваюцца да адказнасьці 157 так званых нелегальных прадпрымальнікаў. Гэта першы вынік працы спэцыяльнага апэратыўна-рэйдавага аддзелу падатковай інспэкцыі.
Дадзеныя афіцыйнай статыстыкі сьведчаць, што ў Баранавічах цяпер найбольшыя на Берасьцейшчыне запасы гатовай прадукцыі.
У Бабруйску домабудаўнічы завод ня можа прадаць новых кватэр. У Баранавічах 22 сям’і пакінулі жыльлёва-будаўнічы каапэратыў. У Горадні ў крызіс трапіла прыватная будаўнічая фірма.
У міністэрстве эканомікі агучыли, што ва ўмовах крызісу прыхаванае беспрацоўе павялічылася да 500 тысяч чалавек. Прычыны пагаршэньня сытуацыі высьвятлялі карэспандэнты “Свабоды”.
Улады Берасьця адмаўляюць у афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкаму Цэнтру вывучэньня польскай мовы і культуры “Polonos”.
У Баранавічах адбылося першае судовае паседжаньне па справе Рыгора Грыка. Міліцыянты абвінавачваюць актывіста ў арганізацыі не дазволенага ўладай пікету 12 студзеня й у распаўсюдзе недзяржаўнай прэсы.
Сёньня ініцыятыўная група праваабаронцаў падала дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Берасьцейская вясна” ва ўправу юстыцыі аблвыканкаму. Напярэдадні адбыўся ўстаноўчы сход, удзел у якім узялі 16 чалавек — юрыстаў і праваабаронцаў.
У Ганцавіцкім раёне мясцовая ўлада ў прымусовым парадку стварыла штрафную будаўнічую брыгаду з тых, хто мае запазычанасьці па алімэнтах.
У Баранавічах на Берасьцейшчыне ў гарадзкі цэнтар занятасьці штодзённа зьвяртаюцца па дапамогу больш як 60 чалавек.
Нарыхтоўваць бярозавыя венікі цяпер небясьпечна: могуць затрымаць і абкласьці штрафам. Для жыхароў лясных вёсак таксама значна падаражэлі дровы.
Службы занятасьці насельніцтва ў рэгіёнах рэгіструюць цяпер большую колькасьць зваротаў беспрацоўных зь ліку нядаўніх гастарбайтэраў.
Продаж імпартнай бытавой тэхнікі скарачаецца. Самым вялікім попытам цяпер карыстаецца выраб і рамонт ювэлірных рэчаў.
Паводле спэцыяльнага дадатку да працоўнай дамовы, пэдагогам забараняецца ўдзельнічаць у палітычных партыях і рухах, а таксама займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Ад сёньня актывісты апазыцыі ў Баранавічах распачалі акцыю грамадзкага кантролю за продажам у шапіках “Белсаюздруку” газэт “Народная воля” і “Наша ніва”.
Сёньня на Берасьцейшчыне адзначылі 264-я ўгодкі славутага земляка Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы.
У адным з найменшых паводле плошчы на Берасьцейшчыне Ганцавіцкім раёне на сёньня 16 лесапілак. Цяпер уся гэтая галіна зазнае вялікія праблемы.
Сёньня ў Баранавічах на плошчы перад будынкам гарвыканкаму адбылася акцыя прадпрымальнікаў. Яе ўдзельнікі выказваліся супраць павелічэньня ў некалькі разоў падаткаў і грашовай платы за арэнду гандлёвых месцаў на рынках гораду.
На шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёнах Беларусі людзі губляюць працу альбо вымушаны пагаджацца на зьніжэньне заробкаў і пазаплянавыя адпачынкі.
Загрузіць яшчэ