Папярэднічае гэтаму высяленьне цэнтру з арандаваных раней пакояў у канторы аб’яднаньня “Брэстплодагародніна”.
Берасьцейскія выкладчыкі Цэнтру польскай мовы ўсхваляваныя. Вось што кажа аб прымусовым высяленьні Натальля Мартэвіч:
“На нас яшчэ раней пачалася масіраваная атака ў выглядзе адказаў, што атрымлівалі ад уладаў. Барацьба ішла даволі доўга. Мы абхадзілі ўсе калідоры выканкамаў. Атрымлівалі такія адказы, што, маўляў, вы выхоўваеце палякаў, навучаеце іх па польскіх падручніках. Урэшце новы дырэктар Сяргей Брыштэль апячатаў нашы пакоі. Без суду імкнецца нас выселіць”.
Афіцыйны камэнтар да гэтага канфлікту атрымаць у Берасьці не ўдалося. Чыноўнікі адмаўляюцца гаварыць, спасылаюцца на тое, што ім яшчэ давядзецца ісьці ў суд і там тлумачыць прычыны высяленьня.
У абарону ж Цэнтру польскай мовы выказваюцца навучэнцы. Іхнія аргумэнты агучвае прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі:
“Цэнтар польскай мовы наведвалі студэнты, школьнікі, бізнэсоўцы. Берасьце ж усяго за два кілямэтры ад Польшчы. Нам тут трэба ведаць некалькі замежных моваў. Аднак, на жаль, усё прыватнае зьнішчаецца. Гэтыя жанчыны — энтузіясткі. Яны стварылі ўнікальную навучальную базу. Тут падручнікі, касэты, тэлебачаньне, экспрэс-мэтодыкі. Якая можа быць палітыка? Што за шкода ад таго, што нашы людзі будуць больш адукаваныя і будуць валодаць мовай сваіх блізкіх суседзяў?”
Цэнтар польскай мовы “Polonos” быў створаны ў Берасьці ў 2001 годзе. За гэты час навучаньне й моўную практыку ў Польшчы атрымалі больш як паўтары тысячы беларусаў. Аднак сёлета мясцовы бюджэт зноў павялічыў цэнтру падаткі, зраўняўшы яго ў гэтым дачыненьні з прадпрыемствамі сфэры паслугаў. Меркаваньне пэдагога Тамары Карэлінай:
“Цяпер вельмі шмат фірмаў і кампаній беларуска-польскіх, якім патрэбныя спэцыялісты зь веданьнем мовы. Нашы курсы заставаліся ў два і нават тры разы таньнейшымі, чым іншыя ў Берасьці. І мы тут доўга біліся за садзейнічаньне з боку ўлады”.
Сёлета 31 студзеня зь Берасьця былі дэпартаваныя ў Польшчу Пётар Борань і Галіна Зайкоўская. Яны працавалі ў “АКЦ Мост”, на базе якога існуе Польская грамадзкая школа імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі.
Настаўнікі выкладалі польскую мову для вучняў старэйшых клясаў. Спэцыялісты былі зарэгістраваныя, мелі дазвол ад уладаў Берасьця на працу ў галіне адукацыі.
Берасьцейскія праваабаронцы цяпер рыхтуюць заяву пра тое, што далейшы перасьлед выкладчыкаў польскай мовы зьвязаны з падрыхтоўкай да заплянаванага на 15 сакавіка зьезду не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі.