Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прыгоннае права” ў Баранавіцкім унівэрсытэце


У Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце кожны супрацоўнік мусіць у лютым падпісаць спэцыяльны дадатак да працоўнай дамовы.


Паводле патрабаваньняў, пэдагогам забараняецца ўдзельнічаць у палітычных партыях і рухах. Пад забарону таксама трапляе прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Баранавіцкі актывіст, сябра цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларускай Віктар Цяпін паведаміў “Свабодзе”, што якраз сёньня накіраваў рэктару тамтэйшага ўнівэрсытэту Васілю Качурку прапанову спыніць незаконныя патрабаваньні да прафэсарска-выкладчыцкага складу.
абмежаваньниі нібыта выкліканыя законам па барацьбе з карупцыяй ...

“Цяпер у БарДУ праводзіцца кампанія падпісваньня так званых абавязаньняў па выкананьні абмежаваньняў, якія нібыта выкліканыя законам па барацьбе з карупцыяй. Але гэты закон дзейнічае толькі ў дачыненьні да асобаў, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Выкладчыкі тут ні пры чым”, — удакладняе Віктар Цяпін.

Ён лічыць, што дакумэнт, які змушаюць падпісваць баранавіцкіх выкладчыкаў, мае сумнеўны характар. Уводзяцца абмежаваньні на працу па сумяшчальніцтве й прадпрымальніцкую дзейнасьць. Асобны пункт патрабуе, каб той, хто падпісвае абавязаньне, ня ўдзельнічаў у палітычных партыях. Віктар Цяпін ацэньвае гэтыя патрабаваньні, як незаконныя:

“У гэтым выяўляюцца відавочныя прыкметы злачынства, прадугледжаныя артыкулам 185 Крымінальнага кодэксу — “Змушэньне асобы да выкананьня або невыкананьня якога-небудзь дзеяньня... пад пагрозай ушчамленьня правоў, свабод і законных інтарэсаў гэтых асобаў”.

Пракамэнтаваць гэту сытуацыю і назваць колькасьць тых выкладчыкаў, якія падпісалі дакумэнт, ва ўнівэрсытэце адмаўляюцца. Між тым зьявіліся ўжо і пацярпелыя. Былы выкладчык Анатоль Кіпель, звольнены нядаўна з Баранавіцкага ўнівэрсытэту, паведамляе:
Калі сёньня не падпісаць гэтую паперу, то застанешся жабраком ...

“Калі сёньня не падпісаць гэтую паперу, то выкладчык не атрымае працы і застанецца жабраком. Факт прымусу ва ўнівэрсытэце гэта ня першы. Але гэтым разам відавочна, што дзейнасьць кіраўніцтва БарДУ супярэчыць канстытуцыйным правам грамадзянаў”.

Пратэст нязгодных юрыдычна аформіў Віктар Цяпін:

“У дадзеным выпадку гэта ня проста парушэньне правоў грамадзянаў, але крымінальнае злачынства. Патрабаваньне гэтых абавязаньняў тычыцца нават цяжарных жанчынаў. Адмова ад падпісаньня гэтага дакумэнта цягне за сабой звальненьне з працы. Гэта сьведчыць пра прыкметы падрыхтоўкі злачынства, якое кваліфікуецца артыкулам 199 Крымінальнага кодэксу (парушэньне заканадаўства аб працы)”.

Дарэчы, у мінулым годзе гэты актывіст праз скаргі ў пракуратуру дамогся адмены прымусовых абавязаньняў, якія адміністрацыі ўсіх школ у Баранавічах бралі ў сваіх выкладчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG