Сёньня ўпершыню ў Баранавічах, каб абшукваць удзельнікаў афіцыйных мерапрыемстваў, выкарыстоўваюцца мэталашукальнікі.
Сёньня Баранавіцкі гарадзкі суд разглядаў скаргу грамадзкіх актывістаў да гарвыканкаму.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Баранавічах цяпер найменшыя сярод прамысловых цэнтраў заробкі. Своеасаблівае адлюстраваньне гэтага — імклівы рост колькасьці безьбілетнікаў у грамадзкім транспарце.
Перад Радаўніцай актывісты грамадзкіх арганізацый Баранавіч традыцыйна парадкуюць сквэр, дзе стаіць знак памяці па ахвярах бальшавіцкіх рэпрэсій.
Сёньня ў Берасьці асноўныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны чарнобыльскай аварыі ладзілі актывісты Партыі БНФ.
У Берасьці ў час крызісу зрываюць тэрміны ўводу падстанцыі “хуткай дапамогі”. Тым часам больш як 2,5 мільярда накіравалі на адбудову шпіталя для супрацоўнікаў КДБ,
У Баранавічах пункты прыёму шклатары скарачаюць час працы, асобныя зь іх зачыняюцца ўвогуле. Пэнсіянэры і беспрацоўныя незадаволеныя, бо ў іх адбіраюць магчымасьць дадатковага заробку.
У гэтыя перадвелікодныя дні карэспандэнты “Свабоды” ў рэгіёнах інфармуюць пра штодзённае падвышэньне цэнаў як на харчовыя, так і на прамысловыя тавары.
Жыхары Баранавічаў наракаюць на вялікую засьмечанасьць гораду. Дасьледаваньне нашага карэспандэнта спраўдзіла, што на вуліцах застаюцца амаль два дзесяткі непрыбраных звалак.
У Баранавічах увялі платнае перарываньне цяжарнасьці. Кошт апэрацыі — 95 тысяч рублёў. Пацыенткі скардзяцца, што гэта задорага.
Камянецкі райвыканкам абвясьціў, што з-за фінансавага крызісу змушаны адмовіцца ад рэстаўрацыі гістарычнага фальварку Грамяча.
Сёньня ў Баранавічах адбыўся вулічны скандал між тутэйшымі жыхарамі і брыгадай прадпрыемства “Водаканал”. Спэцыялісты, выкліканыя на аварыю водаправоду, запатрабавалі пісьмовых гарантыяў аплаты сваёй працы. Людзі заўпарціліся.
Сёньня насельніцтва адной з самых вялікіх вёсак Івацэвіцкага раёну страціла свой калгас. СПК “Быценскі” пераходзіць да новага гаспадара — грамадзяніна Італіі сіньёра Тасінары.
Ад сёньня кіраўнікі ўсіх дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў на Берасьцейшчыне пачалі атрымліваць пісьмовыя папярэджаньні пра абавязковы ўдзел працоўных калектываў у суботніку 11 красавіка.
На Баранавіцкім камбінаце харчовых прадуктаў склад забіты скрынямі зь віном. Непрададзеныя астаткі так званага “чарніла” ацэньваюцца ўжо больш як у паўмільярда рублёў.
Начальнік крымінальнай міліцыі Пінску Ўладзімер Рыбак абвінаваціў мясцовае прадпрыемства “Гарадзкое сьвятло” ў патураньні зламысьнікам.
Сёньня ў Баранавічах упершыню ў сакавіку змагла працаваць з хворымі на сэрца пацыентамі цэнтралізаваная хімічная лябараторыя. Ад пачатку месяца тут не было хімічнага кампанэнту расейскай вытворчасьці.
У райцэнтры Ганцавічы на Берасьцейшчыне карэспандэнт “Свабоды” выявіў у продажы мясныя прадукты з цэху, якія афіцыйна зачынены за невыкананьне санітарных нормаў.
Старшыня Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі паведаміў “Свабодзе”, што 25 сакавіка патрыятычная моладзь вырашыла арганізаваць незвычайную акцыю.
Пінскі актывіст руху “За свабоду” Аляксандар Рамановіч паведаміў “Свабодзе”, што сёньня сябры апазыцыі наведаюць былое мястэчка Парэчча. На тамтэйшых могілках у 1939 годзе пасьля прыходу Саветаў быў расстраляны Раман Скірмунт — прэм’ер ураду Беларускае Народнае Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ