“Парэчча знаходзіцца за 40 кілямэтраў ад Пінску. Ушанаваньне памяці Рамана Скірмунта адбудзецца а 16-й гадзіне”, — удакладніў Аляксандар Рамановіч.
Раман Скірмунт нарадзіўся ў 1868 годзе. Буйны землеўладальнік, палітычны дзеяч. У сакавіку 1917 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Увесну 1918 году — сябра Рады БНР, а зь ліпеня 1918-га — прэм’ер ураду БНР.