Міністэрства замежных справаў Украіны заявіла пра гатовасьць да пасярэдніцтва між беларускім грамадзянскім сэктарам і Эўрапейскім Зьвязам, каб захаваць доступ да супрацы ў межах «Усходняга партнэрства» ў сувязі з адмовай уладаў Беларусі ад удзелу ў гэтай праграме.
Украіна ў межах тэхнічнага пагадненьня аб узаемадапамозе ў выпадку надзвычайных ці аварыйных сытуацый паставіла ў Беларусь 0,3 мільёна кіляват-гадзін.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба мяркуе, што заява Менску аб выхадзе з праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» зьяўляецца гістарычнай памылкай.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненьні да афіцэра Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генштабу Расеі Юрыя Андрыенкі, якога падазраюць у распрацоўцы кампанэнтаў вірусу Petya для кібэратак інфраструктуры Ўкраіны і шэрагу іншых краін у 2016-2017 гадах.
24 чэрвеня на Кніжным арсэнале ў Кіеве адбыўся сапраўдны беларускі дзень.
Экс-прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заяўляе, што ў 2009–2010 гадах Эўрапейскі Зьвяз шчыра верыў у намеры Аляксандра Лукашэнкі дэмакратызаваць Беларусь, і гэта было падставай для адпаведных перамоў, на якія яна была ўпаўнаважаная.
У Кіеве 23 чэрвеня адкрыецца дзясяты юбілейны «Кніжны арсэнал». Летась праз пандэмію каранавірусу сьвята кнігі не адбылося. І сёлета гэтыя абставіны істотна паўплывалі на арганізацыю выставы.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны патрабуюць ад генэральнай пракуроркі Ўкраіны Ірыны Венядзіктавай завесьці крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі паводле факту прызнаньня гэтак званых «ЛНР» і «ДНР», якія ўкраінскі парлямэнт прызнаў тэрарыстычнымі арганізацыямі.
У Кіеве некалькі дзясяткаў вымушаных уцекачоў-беларусаў выйшлі на марш, каб ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр 30 дзён таму ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах.
Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка заявіў, што ўкраінская энэргетычная сыстэма ўжо з наступнага году будзе працаваць аўтаномна ад энэргасыстэм Расеі і Беларусі пры ўмове стабільнага ацяпляльнага сэзону 2021/2022 гадоў.
Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, што адбываліся цягам 2020 году.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб атрыманьні інфармацыі, што ў часе сёлетніх супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2021» плянуюць адпрацоўваць захоп трох украінскіх гарадоў.
Кіраўніца спраў выканаўчага камітэту Стрыйскай гарадзкой рады Аксана Затварніцкая заплаціць 510 грыўняў штрафу і 454 грыўняў судовага збору за парушэньне рэжыму сакрэтнасьці пры арганізацыі сустрэчаў з грамадзянамі замежных дзяржаў (агулам 35 даляраў у эквіваленце).
Антыманапольны камітэт Украіны дазволіў дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта» набыць у кіраваньне актывы прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс» (г.Роўна), кантрольны пакет акцый якога належаў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю.
Са сьпісу дазволеных праграмаў беларускі дзяржаўны тэлевізійны канал выключыла Нацыянальная рада ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня Ўкраіны.
Сьледчыя і праваахоўныя органы Ўкраіны за апошнія некалькі гадоў расьсьледуюць вялікую колькасьць спраў, зьвязаных з абвінавачаньнямі ўкраінскіх грамадзянаў у супрацы з замежнымі спэцслужбамі, і найперш з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі.
Кабінэт Міністраў Украіны на пасяджэньні 9 чэрвеня зацьвердзіў стратэгію замежнапалітычнай дзейнасьці краіны, якая набудзе юрыдычную моц пасьля падпісаньня прэзыдэнтам адпаведнага ўказу.
У Малой галерэі Мастацкага арсэналу ў Кіеве адкрылася выстава беларускай мастачкі Надзеі Саяпінай «Ліст да мамы».
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла аб узмацненьні аховы мяжы зь Беларусьсю і на рачных участках, пачаўшы суправаджаць усе беларускія баржы, якія перасякаюць мяжу з Украінай па Прыпяці і Дняпры.
Загрузіць яшчэ