Навуковая рада Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі пазбавіла Аляксандра Лукашэнку званьня ганаровага доктара. Рашэньне ініцыяваў новы рэктар Уладзімір Бугроў.
Беларусь магла забараніць уезд на сваю тэрыторыю грамадзянам Украіны, якія служылі ва Ўзброеных сілах Украіны і ваявалі на ўсходзе краіны.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што аднаўленьне зь Беларусьсю авіязносін, спыненых з ініцыятывы Ўкраіны, будзе залежаць ад беларускіх уладаў і іх стаўленьня да правоў чалавека.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што закрыцьцё ўкраінскага неба для беларускіх самалётаў сувымерна інцыдэнту з прымусовай пасадкай паветранага судна кампаніі Ryanair у Менску.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка заявіў, што ўкраінскі бок дзеля нацыянальнай бясьпекі ўзмацняе тэхнічныя і інжынэрныя магчымасьці аховы мяжы зь Беларусьсю.
Адпаведную заяву, ініцыяваную трыма дэпутатамі праўладнай фракцыі «Слуга народу», падтрымалі 280 з 348 дэпутатаў, зарэгістраваных у сэсійнай залі.
Журналіста Рамана Пратасевіча, захопленага на пасаджаным прымусам самалёце ў Менску, працягваюць утрымліваць у СІЗА КДБ. Актыўнасьць самаабвешчаных рэспублік у дачыненьні яго яшчэ больш паглыбляе крызіс украінска-беларускіх адносінаў.
Свабода прааналізавала, у якія пэрыяды і чаму псаваліся дачыненьні між уладамі Беларусі і Ўкраіны.
Украінская мытня спыніла вялікую партыю кантрабанды беларускіх цыгарэт, якія перамяшчаліся ў грузавіку пад прыкрыцьцём перавозу мінэральных угнаеньняў эўрапейскай кампаніі YaraMila.
Намесьнік міністра эканомікі Ўкраіны Тарас Качка заяўляе, што Беларусь неабгрунтавана ўвяла на паўгода «ручное кіраваньне» пастаўкамі ўкраінскай прадукцыі на беларускі рынак.
Дачыннае прадпрыемства «Беларускай нафтавай кампаніі» ва Ўкраіне спыніла продаж аўтамабільнага бэнзіну А-95.
Да гэтага рашэньня беларускія самалёты маглі ляцець праз Украіну ў трэція краіны.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка заявіў, што авіязносіны зь Беларусьсю былі спынены, як і ў большасьці эўрапейскіх краін, сёньня апоўначы, а ўсіх апэратараў палётаў своечасова папярэдзілі пра абмежаваньні.
Нацыянальная камісія, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі Ўкраіны, забараніла пастаўкі на ўкраінскі рынак электрычнай энэргіі зь Беларусі і Расеі.
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі сьцьвярджае, што Раман Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у апэрацыях батальёну «Азоў» ва Ўкраіне.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў межах двухбаковага пагадненьня аб міжнароднай прававой дапамозе зьвярнуўся ў праваахоўныя органы Ўкраіны па правядзеньне допытаў зь некалькімі фігурантамі справы Мікалая Аўтуховіча.
Уладзімір Бугроў, новы рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту (КНУ) імя Тараса Шаўчэнкі, заклікаў усіх чальцоў навуковай рады гэтай навучальнай установы тэрмінова пазбавіць Аляксандра Лукашэнку званьня ганаровага доктара.
Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны паведаміла аб увядзеньні поўнай забароны на авіяцыйныя перавозкі паміж Украінай і Беларусьсю.
Акцыянэрнае таварыства «Укрзалізниця» («Украінская чыгунка») з 10 траўня забараніла перавозку беларускіх грузаў вагонамі, якія належаць рэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі.
Загрузіць яшчэ