Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, летась ва Ўкраіну прыбылі 1 018 грамадзян Беларусі, 769 зь якіх засталіся на ўкраінскай тэрыторыі, а іншыя зьехалі.
Гэта неістотна адрозьніваецца ад вынікаў 2019 году — тады ва Ўкраіну прыбылі 1 075 грамадзян Беларусі і 598 беларусаў засталіся на ўкраінскай тэрыторыі.
Агульны міграцыйны прырост з усіх краін у 2020 годзе склаў 7 240 грамадзян, а ў 2019-м — 18 222 асобы.
Найбольш з постсавецкай прасторы ва Ўкраіну летась прыехала грамадзян Расеі — 2 910, зь іх 2 068 засталіся ва Ўкраіне. У 2019 годзе колькасьць расейскіх мігрантаў была яшчэ большай — з 4 359 расейцаў, якія прыбылі, ва Ўкраіне засталіся 3 096 грамадзян Расеі.