Берасьцейскі добраахвотнік Алег Падароўскі, які служыў у батальёне «Гаспітальеры», загінуў ад хваробаў і траўмаў, атрыманых у часе баявых дзеяньняў на Данбасе. Падчас пахаваньня яго нацыянальнасьць не афішавалася. Сёньня Свабода даведалася, што гаворка пра беларуса.