У той жа час інфармаваная крыніца ў праваахоўных органах Украіны адмовілася назваць Радыё Свабода прозьвішча затрыманага і падрабязнасьці ягонай справы.
Служба бясьпекі Ўкраіны пакуль утрымліваецца ад афіцыйных камэнтароў. Інфармацыя пра затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Чарнігаве адсутнічае нават у штодзённых паведамленьнях гэтай структуры для журналістаў.
Пра затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Чарнігаве 16 чэрвеня стала вядома з абнародаванага судовага рашэньня, ухваленага 19 чэрвеня, пра ягоны арышт да 11 жніўня і перавод на ўтрыманьне ў ізалятар СБУ ў Кіеве.