Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне раскрылі схему кантрабанды тытуню зь Беларусі ў Эўропу


Супрацоўнікі Дэпартамэнту абароны эканомікі Нацыянальнай паліцыі ды Службы бясьпекі Ўкраіны раскрылі схему кантрабанды тытуню зь Беларусі праз Украіну ў Эўропу.

«Праваахоўнікі выявілі ня толькі канал пастаўкі тытунёвых вырабаў, але і знаходжаньне „перавалачных баз“ і месцы іх рэалізацыі. Акрамя таго, высьветлілі, калі і па якім маршруце кантрабанду будуць перавозіць да канчатковага пункту прызначэньня», — паведамілі сёньня Радыё Свабода ў Дэпартаменце абароны эканомікі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

Фуру з чарговай партыяй памерам 500 тысяч пачкаў цыгарэт спынілі 30 чэрвеня ў Ровенскай вобласьці. Як высьветлілася, гэты груз увозіўся ва Ўкраіну пад выглядам будаўнічых матэрыялаў.

Паводле паліцыі, груз рухаўся ў Сумскую вобласьць, дзе былі базы захоўваньня. «Далей тытунёвыя вырабы рэалізоўваліся, як на тэрыторыі Ўкраіны, гэтак і за яе межамі. Прычым у краіны Эўропы прадукцыя трапляла такім жа незаконным шляхам, як і ва Ўкраіну. На тэрыторыі Ўкраіны кантрабандны тытунь рэалізоўвалі маленькімі партыямі», — удакладнілі ў паліцыі.

Разам з тым суразмоўцы Радыё Свабоды пакуль ня могуць паведаміць, ці ёсьць беларускія грамадзяне сярод арганізатараў схемы кантрабанды тытуню зь Беларусі ў Эўропу. «У межах крымінальнай справы будуць устанаўлівацца асобы, якія ня толькі арганізавалі, але і былі датычныя да гэтай дзейнасьці», — падкрэсьлілі ў дэпартамэнце абароны эканомікі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG