Намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны ў 2014-2015 гадах Віктар Ягун мяркуе, што «шпіёнская» справа ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі можа быць адказам беларускіх спэцслужбаў на затрыманьне ва Ўкраіне беларускага грамадзяніна.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам звольніў Уладзімера Сінькевіча з пасады намесьніка старшыні Службы замежнай выведкі Ўкраіны.
Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны, у штаце якой працуе затрыманы ў Беларусі журналіст Паўло Шаройка, заяўляе, што ня мае са спэцслужбамі такіх адносінаў, якія б выходзілі за межы афіцыйных, і не супрацоўнічае зь ніводнай зь іх.
Прозьвішча пакуль не называецца, але вядома, што высланы першы сакратар амбасады Беларусі ва Ўкраіне.
Прадстаўнікі дыпляматычнага сэктару Ўкраіны мяркуюць, што ўкраінская ўлада ў адказ на абвяшчэньне ўкраінскага дыплямата Ігара Скварцова пэрсонай нон-грата ў Беларусі мае выслаць беларускага дыплямата.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны абвяргаюць інфармацыю, пашыраную сёньня КДБ Беларусі аб тым, што затрыманы карэспандэнт Украінскага радыё пад прыкрыцьцём журналісцкай дзейнасьці працаваў на нацыянальныя органы выведкі.
Генэральны прадусар Украінскага радыё Дьмітры Хоркін заяўляе, што абвінавачаны ў шпіянажы і працы на выведку Паўло Шаройка апошнія два з паловай гады працаваў штатным карэспандэнтам Украінскага радыё.
Жонка арыштаванага ў Беларусі карэспандэнта Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі Алена вярнулася ў Менск, каб арганізаваць юрыдычную абарону журналіста.
Народны дэпутат Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук заяўляе, што ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у Беларусі ў шпіянажы на падставе фальшывага дакумэнту.
Украіна мае выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта ў саміце «Ўсходняга партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі ды пачаць кампанію за ўвядзеньне супраць беларускіх уладаў санкцый з прычыны арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.
Арышт у Беларусі ўласнага карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі стаў адной з галоўных тэм публікацый ва ўкраінскіх СМІ.
Нацыянальны саюз журналістаў Украіны (НСЖУ) патрабуе неадкладна вызваліць ўласнага карэспандэнта Нацыянальнага радыё Ўкраіны Паўла Шаройка, якога затрымалі ў Беларусі 25 кастрычніка.
Паводле інфармацыі народнага дэпутата Ўкраіны ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у шпіянажы.
У Менску арыштаваны карэспандэнт Украінскага радыё Паўло Шаройка. Пра гэта Свабодзе паведаміла намесьніца галоўнага рэдактара Ўкраінскага радыё Сьвятлана Мялік. Журналіст быў затрыманы 25 кастрычніка.
Першая намесьніца кіраўніка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка заявіла, што перш чым прапанаваць свой удзел у міратворчай місіі на Данбасе, Беларусь мусіць прадэманстраваць сапраўдную нэўтральную пазыцыю ў расейска-украінскім канфлікце.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўнесла зьмены ў Кодэкс законаў аб працы, згодна зь якімі 25 сьнежня, калі вернікі каталіцкіх ды пратэстанцкіх цэркваў Украіны адзначаюць Раство Хрыстова, стане сьвяточным і выходным днём, як і 7 студзеня.
Знойдзены ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіраваньня Ўкраіны гістарычны дакумэнт дазваляе аднавіць некаторыя падрабязнасьці авантуры 100-гадовай даўніны.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, патрабуе лячэньня, а справа супраць яго можа быць прыпыненая да ягонага выздараўленьня.
У Ірпенскай спэцыялізаванай агульнаадукацыйнай школе з вывучэньнем замежных моваў беларускую вывучаюць ужо 12 гадоў. Пакуль — факультатыўна, але з часам плянуюць вывучаць зь першае клясы.
Шэраг расейскіх сродкаў масавай інфармацыі сёньня паведамілі, што ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку прымушаюць да разрыву дыпляматычных дачыненьняў з Расеяю, а для пасярэдніцтва з гэтаю краінаю нібыта вызначаная Беларусь ці Швайцарыя.
Загрузіць яшчэ