Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнігаве арыштаваны яшчэ адзін беларус. Гэтым разам на запыт Беларусі


Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці арыштаваў на 40 дзён грамадзяніна Беларусі Вячаслава Кушнера паводле запыту пракуратуры Беларусі, якая абвінавачвае яго ў «сыстэматычнай перадачы хабараў».

Вячаслаў Кушнер арыштаваны да атрыманьня запыту зь Беларусі на ягоную экстрадыцыю.

У сваім рашэньні суд спасылаецца на адпаведную пастанову сьледчага КДБ Беларусі ад 25 ліпеня 2017 года, згодна зь якой Вячаслаў Кушнер абвінавачваецца ў «зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу Беларусі за сыстэматычную перадачу хабараў, у тым ліку і вялікіх памерах, дырэктару ТАА «АНШАНС ПЛЮС».

Факты перадачы хабару зафіксаваныя 6 чэрвеня і 24 сьнежня 2014 года, а таксама 21 траўня 2015 года. Сёлета ў верасьні ў дачыненьні да Вячаслава Кушнера беларуская пракуратура санкцыянавала ягоны арышт.

Пад час разгляду справы ў судзе, Вячаслаў Кушнер адзначыў, што яму нічога невядома пра крымінальную справу супраць яго ў Беларусі, ён ня мае намеру прыхоўвацца ад праваахоўных органаў і жадае скарыстацца прававой дапамогай на тэрыторыі краіны грамадзянства.

Вячаслаў Кушнер быў затрыманы 24 лістапада ў міжнародным пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» ўкраінскімі памежнікамі. Ён знаходзіўся ва Ўкраіне з канца 2016 года легальна, а ў кастрычніку атрымаў пасьведчаньне на сталае пражываньне ва Ўкраіне. Беларус працуе намесьнікам дырэктара пра продажах і маркетынгу ўкраінскага ТАА «ІНКО-ФУД БЕРДИЧІВ». Як паведамілі Радыё Свабода на прадпрыемстве, зараз ён знаходзіцца ў адпачынку і пра ягоны арышт там невядома.

СБУ пра справу «беларускага шпіёна»: сьледзтва ўжо ня ўпэўненае, што ён працаваў на Расею

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG