Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб стварэньні кібэрвойскаў.
Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу на грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў падкупіць украінскіх памежнікаў пасьля адмовы ягонай сям’і ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны.
У Кіеве трэці год запар у Дзень незалежнасьці Ўкраіны грамадзкія арганізацыі ладзяць марш абаронцаў, у якім удзельнічаюць добраахвотнікі і вэтэраны Ўзброеных сілаў краіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у часе ўрачыстасьцяў, прымеркаваных сьвяткаваньню 30-годзьдзя незалежнасьці, падпісаў указ, згодна зь якім пачатак дзяржаўнасьці краіны будзе адзначацца ў дзень Хрышчэньня Кіеўскай Русі.
Сёлета ва Ўкраіне канстатуюць істотнае зьмяншэньне кантрабанды тытуню празь беларускую мяжу пасьля надзвычайнага росту ў 2020 годзе. Тады з 12 мільёнаў пачкаў цыгарэт, якія затрымалі ва Ўкраіне па ўсёй лініі дзяржаўнай мяжы за год, 2 мільёны пачкаў перамяшчаліся зь беларускага кірунку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў, што разглядае праект «Паўночны паток-2» як вельмі небясьпечную зброю Расеі супраць усёй Эўропы.
Якое дачыненьне гэты дакумэнт мае да Беларусі і чаму яго варта паглядзець? Свабода сабрала пяць найцікавейшых фактаў пра першую ў сьвеце Канстытуцыю.
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі дзеля атрыманьня статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы.
Гарадзкія ўлады Краменчука ў Палтаўскай вобласьці Ўкраіны ў 2019 годзе купілі 10 аўтобусаў МАЗ і атрымалі вялікую праблему ў 2021-м.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба пацьвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Эўропе польскім нафтавым канцэрнам ORLEN для дывэрсыфікацыі паставак энэргарэсурсаў і ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі Ўкраіны.
У цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, адкрылася фотавыстаўка «Год супраціву: Як паўстае Беларусь», якую супольна арганізавалі Free Belarus Center і Нацыянальны музэй Рэвалюцыі Годнасьці.
Скарачэньне паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіне ня выклікала дэфіцыту паліва. Як сьведчыць статыстыка, нястачу змаглі кампэнсаваць за кошт павелічэньня ўласнай вытворчасьці і паставак зь іншых краін.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны ініцыявала правядзеньне ў некаторых сьледчых ізалятарах экспэрымэнтальнага праекту, які дазволіць затрыманым асобам на платнай аснове атрымліваць доступ да інтэрнэту.
Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі 9 жніўня 2021 году зрабіў шмат заяваў пра Ўкраіну, яе кіраўніцтва і мірныя перамовы для ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе краіны.
Узровень папулярнасьці Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіне істотна зьнізіўся, і адначасова павялічыўся ўзровень недаверу да яго з боку грамадзян Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць беспадстаўнымі выказаныя Аляксандрам Лукашэнкам абвінавачаньні ў падрыхтоўцы баевікоў і перамяшчэньні іх на тэрыторыю Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў Службе бясьпекі і Міністэрству ўнутраных справаў забясьпечыць безумоўную абарону грамадзянам Беларусі, якія прыбылі ў краіну за апошні год і могуць сутыкнуцца са злачыннымі замахамі ў сувязі зь іх палітычнай або грамадзкай дзейнасьцю.
На памежным пункце «Усьцілуг» Радзівону Батуліну паведамілі пра забарону на ўезд ва Ўкраіну тэрмінам на 3 гады. Падставаў памежнікі ня ведаюць, спасылаюцца на патрабаваньні СБУ.
У будынак Кабінэту міністраў Украіны, які знаходзіцца ў цэнтры Кіева, раніцай пасьля 10-й гадзіны прарваўся мужчына з гранатай і пагражаў яе ўзарваць. Ён быў затрыманы ў выніку спэцапэрацыі праваахоўнікаў.
Некалькі сотняў беларускіх уцекачоў прыйшлі ўвечары да амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб ушанаваць памяць загінулага прадстаўніка Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова.
Загрузіць яшчэ