Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Пасьля 2020 году сытуацыя зьмянілася». Сацыёляг адказаў на заяву Лукашэнкі пра ягоную папулярнасьць ва Ўкраіне

«Пасьля 2020 году сытуацыя зьмянілася». Сацыёляг адказаў на заяву Лукашэнкі пра ягоную папулярнасьць ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узровень папулярнасьці Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіне істотна зьнізіўся, і адначасова павялічыўся ўзровень недаверу да яго з боку грамадзян Украіны.

Лукашэнка 9 жніўня заявіў, што мае вялікую падтрымку ва Ўкраіне.

«Вы дажартуецеся да таго, што я рызыкну і пераступлю мяжу бяз зброі. І ў мяне будзе ня 40% украінцаў, а мінімум 90%. І мы Ўкраіну павернем... Не для таго, каб захапіць, а каб зрабіць Украіну ўкраінскай», — сказаў Лукашэнка, адказваючы на заўвагу ўкраінскага журналіста пра тое, што той мае вялікую папулярнасьць ва Ўкраіне.

Згодна з дасьледаваньнямі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі (КМІС), у лютым 2021-га Аляксандру Лукашэнку давяралі 36 адсоткаў украінцаў і не давяралі 56,3 адсотка.

Аднак, як мяркуе намесьнік дырэктара КМІС Антон Грушэцкі, на гэтыя лічбы трэба глядзець пад іншым вуглом, то бок дзяліць на дзьве часткі — да і пасьля жніўня 2020-га.

«У сакавіку 2020 году больш як 70% украінцаў сапраўды пазытыўна ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі. Тут няма нічога дзіўнага, бо ён эксплуатаваў вобраз моцнага гаспадарніка і ў большасьці ўкраінцаў у галаве сфармаваўся вобраз Беларусі як спакойнай, стабільнай краіны са стабільнай эканомікай, добрымі дарогамі і сацыяльным забесьпячэньнем. Але пасьля жніўня 2020-га сытуацыя зьмянілася. Хаця і не на супрацьлеглую, як шмат хто з прагрэсіўнай грамадзкасьці ва Ўкраіне чакае», — падкрэсьліў сацыёляг.

У верасьні 2020 году сацыёлягі прапанавалі рэспандэнтам адказаць на пытаньне, каго ўкраінцы больш падтрымліваюць — Аляксандра Лукашэнку ці ўдзельнікаў пратэстаў? І ў тым выпадку Лукашэнка атрымаў 31% падтрымкі, а 45% выказалі сваю падтрымку ўдзельнікам акцыяў пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG