Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве мужчына ўварваўся ў будынак ураду і пагражаў узарваць баявую гранату. Яго затрымалі


Затрыманага чалавекв з гранатай з Кабінэту міністраў вывелі праваахоўнікі
Затрыманага чалавекв з гранатай з Кабінэту міністраў вывелі праваахоўнікі

У будынак Кабінэту міністраў Украіны, які знаходзіцца ў цэнтры Кіева, раніцай пасьля 10-й гадзіны прарваўся мужчына з гранатай і пагражаў яе ўзарваць. Ён быў затрыманы ў выніку спэцапэрацыі праваахоўнікаў.

У Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны паведамілі, што сьледзтва будзе адбывацца паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, найцяжэйшы зь якіх — захоп закладнікаў.

«Гэта вельмі сур’ёзная справа. Ніхто ня мае права парушаць закон», — заявіў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка. Ён пацьвердзіў, што ў мужчыны ў руках сапраўды была баявая граната, якой ён пагражаў двум супрацоўнікам Упраўленьня дзяржаўнай ахову і аднаму прадстаўніку Кабінэту Міністраў.

Пакуль усё яшчэ застаюцца невядомымі матывы дзеяньняў затрыманага мужчыны.

Паводле некаторых украінскіх рэсурсаў, мужчына служыў снайпэрам у адным з добраахотніцкіх батальёнаў, мае інваліднасьць, працаваў прыватным прадпрымальнікам пад Кіевам. Ідзе сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG