Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна на словах далучылася да санкцый Эўразьвязу, але так іх і не ўзаконіла


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Зяленскі падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, кастрычнік 2019
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Зяленскі падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, кастрычнік 2019

Украіна пакуль заканадаўча не ўхваліла рашэньне аб далучэньні да санкцыяў Эўразьвязу супраць Аляксандра Лукашэнкі ды шэрагу беларускіх чыноўнікаў.

Гэта вынікае з адказу Офісу прэзыдэнта Ўкраіны на запыт інфармацыйнага агенцтва «Українські новини».

«Згодна з інфармацыяй дырэктарату ў пытаньнях замежнай палітыкі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, такое рашэньне ня ўхвалена», — адзначаецца ў дакумэнце.

У той жа час у Офісе прэзыдэнта нагадалі, што, адпаведна заканадаўству, рашэньне аб санкцыях прымае Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны. Яно набывае моц пасьля выданьня адпаведнага ўказу кіраўніка дзяржавы.

Украіна, як і краіны ЭЗ, не прызнала легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі, прыпыніўшы са жніўня ўсе афіцыйныя кантакты зь беларускім бокам. У верасьні стала вядома, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны.

Пасьля ўвядзеньня Эўразьвязам першых санкцый у дачыненьні да Беларусі Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да іх, але эканамічную супрацу будзе працягваць.

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым 25 лістапада заявіў, што Менск падрыхтаваў санкцыйны сьпіс шэрагу афіцыйных асобаў Украіны. Але ніводнага прозьвішча кіраўнік беларускага МЗС не назваў.

У пачатку сьнежня міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што на цяперашнім этапе ня бачыць «фундамэнтальнай неабходнасьці» ў эканамічных санкцыях Украіны супраць Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG